28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што агульнага ў прэм'ера і наркадылера

33
Што агульнага ў прэм'ера і наркадылера
Андрэй Кабякоў
ФОТА: BYMEDIA

Гаворачы наконт прадпрыемстваў, «якія сядзяць на іголцы дзяржпадтрымкі», Андрэй Кабякоў забыўся расказаць пра тое, хто іх пасадзіў на гэтую іголку.

Уявіце сабе наркадылера, які робіць вымову свайму сталаму кліенту за тое, што той несупынна павялічвае дозу. Па-дурному, праўда? Прыблізна так выглядае прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, які даручыў спыніць неабгрунтаваны рост заробкаў на дзяржпрадпрыемствах.

– Калі асобныя прадпрыемствы раптам пастанавілі падняць зарплату, седзячы пры гэтым на ігле дзяржпадтрымкі, – гэта недапушчальна, – заявіў кіраўнік ураду.

«Можа, Кабякоў пераблытаў павышэнне заробкаў з коштамі?»

Быццам і справядліва сказана. Але застаецца толькі адказаць на пытанне: а хто ж пасадзіў гэтыя самыя асобныя, як сціпла назваў асноўных флагманаў беларускай эканомікі, прадпрыемствы на іголку дзяржпадтрымкі? Ці не ўлады, якія гадамі ўлівалі мільярды з бюджэту ў МАЗ, МТЗ і іншыя «Камволі»? Свежая навіна з галіны займальнай эканамічнай наркаманіі: урад вылучае ААТ «Івацэвічыдрэў» бюджэтную пазыку ў суме 300 млрд рублёў. Таму самаму ААТ «Івацэвічыдрэў», якое не злазіць з іголкі дзяржфінансавання з 2007 года, не дэманструючы заўважнай аддачы ад уліванняў.

Не апавёў прэм'ер-міністр і пра тое, чаму ўладам даводзіцца скарачаць аб'ёмы дзяржпадтрымкі прадпрыемствам. Зрэшты, самакрытычнасць і прызнанне памылак – не іх канёк. Максімум, што мы можам пачуць: «крызіс – у асноўным гэта не наша віна, а наша бяда».

Кірыл Іваноў, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках