29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька запатрабаваў яшчэ $57 мільёнаў для рэанімацыі «Мотавела»

35
Ладуцька запатрабаваў яшчэ $57 мільёнаў для рэанімацыі «Мотавела»
ФОТА: Вольга Шукайла, TUT.BY

Былы «мэр» Менска хоча знайсці месца для новага завода, пабудаваць там карпусы і паставіць «сучасныя вытворчыя лініі».

21 траўня на заводзе «Мотавела» прайшоў маштабны фестываль кастамайзінгу Recast Moto Fest 2016, на якім прысутнічаў былы кіраўнік сталіцы, а цяпер кіраўнік менскага велазавода Мікалай Ладуцька. Ён распавёў пра падрабязнасці функцыянавання прадпрыемства, а таксама пра тое, колькі трэба інвестыцый для рэанімацыі велавытворчасці, паведамляе tut.by.

Нагадаем, прадпрыемства ў 2007 годзе набыў уплывовы на той момант бізнэсовец Аляксандр Мураўёў. Ягоная кампанія АТЕС, зарэгістраваная ў Аўстрыі, стала ўладальніцай кантрольнага пакета акцый ААТ «Мотавела», што абышлося ёй у 16,5 мільярда рублёў. У чэрвені 2015 года Мураўёва затрымалі праваахоўныя органы, а праз некалькі дзён новым дырэктарам завода стаў былы старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Са словаў Ладуцькі, мажарытарным акцыянерам ў ААТ «Мотавела» па- ранейшаму застаецца АТЕС. Але ад мінулых уладальнікаў у завода засталіся вялікія абавязанні перад банкамі пад заклад маёмасці. Таму для захавання прадпрыемства ў выпуску вела і мотатэхнікі на гэтай жа пляцоўцы было зарэгістравана ТАА «Мотавелазавод».

- Заснавальнікамі прадпрыемства выступаюць комплекс «Мінск-арэна» і доследна-механічны завод, галоўным акцыянерам якога з'яўляецца Менскі гарадскі выканаўчы камітэт. Гэта было зроблена для таго, каб не знік тып дзейнасці. Гэта пастанова была выпакутаваная, але гэта правільная пастанова.

Каб забяспечыць выпуск прадукцыі ТАА «Мотавелазавод» узяло ў арэнду за невялікую плату ў ААТ «Мотавела» вытворчыя лініі. Такім чынам, з сакавіка 2016 года вялікі ровар «Бусел» і матацыклы «Мінск» на тым жа абсталяванні вырабляе ўжо зусім іншае прадпрыемства.

- І гэта дазволіла мець у гэтым сезоне менскія ровары і матацыклы ў продажы.

Натуральна, у планах прадпрыемства далейшае развіццё. Але для таго, каб прадпрыемства было экспартаарыентаваным, а яго прадукцыя - канкурэнтнай на сусветных рынках, патрэбная пастанова ўрада аб развіцці вела і мотавытворчасці, адзначае Ладуцька. Рэалізацыя пастановы прадугледжвае сабой комплекс дзеянняў у арганізацыі новага прадпрыемства «Мотавелазавод».

Напрыклад, трэба знайсці месца для новага завода, пабудаваць там корпуса і паставіць сучасныя вытворчыя лініі. Акрамя таго, неабходна самім пачаць выпуск некаторых вела і мотакампанентаў, распавядае экс-мэр Менска. На ўсё гэта для пачатку трэба прыблізна сем мільёнаў даляраў. А на гадоў шэсць трэба дзесьці да 50 мільёнаў даляраў, калі ўключаць сюды яшчэ і развіццё лакальнай вытворчасці электратэхнікі, дадае кіраўнік.

- Бо гэтыя карпусы неэфектыўныя, і ў іх маса праблем. Як і на ўсёй гэтай тэрыторыі. Таму трэба прыняць комплексную пастанову. Але, на жаль, пакуль гэтага не зроблена.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках