20 красавiка 2024, Субота, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарам прадпрымальнікаў у Жодзіне адмовіліся перадаць ваду і ежу

1
Лідарам прадпрымальнікаў у Жодзіне адмовіліся перадаць ваду і ежу
Фотa: svaboda.org

У ізалятары часовага ўтрымання знаходзяцца актывісты, затрыманыя 20 траўня падчас мітынгу салідарнасці з ІП.

Са словаў сустаршыні аргкамітэту для рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, у турме трымаюць прадпрымальніка і грамадскага актывіста Алеся Макаева, актывіста БХД Паўла Пракаповіча, гомельскага прадпрымальніка Міхаіла Латышава і актывіста «Маладога фронту» Паўла Старавойтава. Аб умовах іх утрымання нічога невядома, паведамляе «Радыё Свабода».

«Учора вызвалілі толькі Алеся Абрамовіча, бо ён інвалід. А калі ён спрабаваў перадаць хлопцам у ізалятар ваду і ежу, міліцыянты адмовіліся іх прыняць, сказалі прыходзіць у панядзелак, бо пакуль «няма начальства». Мяркую, суды над затрыманымі пачнуцца ў панядзелак, у Жодзіна. Судзіць будуць шэсць чалавек, яшчэ Івана Помаза і Алеся Абрамовіча, на якіх таксама склалі пратаколы», - распавёў Павал Севярынец.

Нагадаем, 21 траўня аргкамітэт прафзвязу «Салідарнасць» зладзіў на рынку ў Жодзіна мітынг салідарнасці з прадпрымальнікамі, якія пратэстуюць супраць 222 указу Лукашэнкі. Са словаў сведак, акцыя доўжылася амаль 40 хвілін. Пасля мітынгу, які міліцыя здымала на відэа, актывісты пачалі хадзіць па рынку і раздаваць людзям агітацыйныя матэрыялы. Тады паступіў загад і ўсіх актывістаў затрымалі.

«Так у Беларусі нараджаецца наша «Салідарнасць», - мяркуе апазіцыйны актывіст Павел Севярынец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках