19 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец заклікаў да салідарнасці з лідарамі прадпрымальнікаў

1

У панядзелак 23 траўня ў Жодзіне будуць судзіць актывістаў, затрыманых за акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі.

Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец заклікаў беларусаў прыехаць на суд і падтрымаць актывістаў.

Пра гэта палітык напісаў у сваім «Фэйсбуку»:

«У панядзелак, 23 траўня, у Жодзіне будуць судзіць Алеся Макаева, Паўла Пракаповіча, Алеся Абрамовіча, Івана Помазава, Міхаіла Латышава і Паўла Старавойтава, затрыманых за акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі. А 08:50 са станцыі «Мінск-Усходні» ідзе электрычка да «Жодзіна-Паўднёвага». Запрашаю разам з'ездзіць на суд, падтрымаць хлопцаў. Хто мае салідарнасць - звязвайцеся!»

Нагадаем, 21 траўня на гарадскім рынку падчас мітынгу міліцыянты затрымалі шэраг актывістаў і склалі пратаколы.

У панядзелак, 23 траўня, у Жодзіна будуць судзіць Алеся Макаева, Паўла Пракаповіча, Алеся Абрамовіча, Івана Помазава, Міхаіла Латышава і Паўла Старавойтава, затрыманых за акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках