25 красавiка 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ўлады запісаліся ў «гольф-клуб»

9
Магілёўскія ўлады запісаліся ў «гольф-клуб»

У Магілёве адкрылі поле для гульні ў міні-гольф.

«Плануем стварыць у гэтым раёне яшчэ адно міні-гольф-поле і правесці ў Магілёве ў 2019 годзе чэмпіянат свету ў міні-гольфе», – падзяліўся з журналістамі напалеонаўскімі планамі старшыня Беларускай асацыяцыі гольфу Уладзімір Дражын, паведамляе tut.by.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця поля старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі запэўніў у тым, што новы для беларусаў від спорту прыжывецца і ў Магілёве, і ва ўсёй краіне. Кіраўнік Магілёва пацвердзіў: пакуль будаваўся аб'ект, гараджане цікавіліся, калі поле адкрыецца.

«Магілёў атрымаў яшчэ адзін спартовы аб'ект дзякуючы ініцыятыве Уладзіміра Дражына. Хачу падкрэсліць: ні капейкі бюджэтных сродкаў у яго не ўклалі. Дзякуй трэба сказаць прадпрыемствам-спонсарам – VMG Industry і Mebelain», – сказаў Уладзімір Цумараў.

З ягоных словаў, ёсць ідэя да 1 верасня падарыць камплекты для гульні ў гольф у спартзалы ўсіх школаў Магілёва. На адкрыцці ж Цумараў уручыў «памятныя сувеніры ад аргкамітэта падрыхтоўкі спартыўнага гарадка» Уладзіміру Даманеўскаму і Уладзіміру Дражыну.

«Будзем адразу лічыць, што яны ўступаюць у чальцы гольф-клуба Магілёва», – дадаў пры гэтым кіраўнік гарвыканкама.

Дырэктар упраўлення камунальных прадпрыемстваў – арганізацыі-заказчыка спортпляцоўкі – Андрэй Кіблаў апавёў, што гадзіна гульні на пляцоўцы з пракатам абсталявання будзе каштаваць 100 – 150 тыс. рублёў у залежнасці ад колькасці чалавек у кампаніі.

«Гэта значыць, ты прыходзіш, плаціш грошы, табе даюць клюшку і мяч. Паводле чаргі праходзіш усе дарожкі. У сярэднім, улічваючы правілы гульні, каманда з 4 чалавек праходзіць 18 дарожак за 2 гадзіны. Калі на полі шмат людзей, яны гуляюць на дарожках паводле чаргі, а могуць нават ладзіць спаборніцтвы паміж сабой», – патлумачыў Андрэй Кіблаў. Правілы гульні на кожнай з дарожак размешчаны на будынку пракату інвентару.

Адразу пасля цырымоніі адкрыцця пачаўся першы ў Беларусі чэмпіянат у гульні ў міні-гольф. Некаторыя ўдзельнікі нават прыйшлі са сваімі клюшкамі – падрыхтаваліся. Некалькі падлеткаў блукалі сярод камандаў – засмучаныя. Яны прыйшлі з раніцы, але паўдзельнічаць у чэмпіянаце так і не змаглі: не хапіла клюшак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках