26 красавiка 2024, Пятніца, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Падаўжэнне санкцый супраць РФ непазбежнае

1
Кіраўнік МЗС Польшчы: Падаўжэнне санкцый супраць РФ непазбежнае
Вітольд Вашчыкоўскі
ФОТА: GETTY IMAGES

Большасць краін Еўразвязу ўжо згодныя падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расеі, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца 31 ліпеня 2016 года.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі перад сустрэчай кіраўнікоў МЗС Еўразвязу ў панядзелак, 23 траўня, паведамляе tass.ru.

Са словаў міністра, пытанне падаўжэння антырасейскіх санкцый ужо абмяркоўваецца нефармальна сярод кіраўніцтва краін ЕЗ, інфармуе ТАСС. Так, адзначыў Вашчыкоўскі, гэтую тэму абмяркоўвалі ў красавіку лідары ЗША, ФРГ, Вялікай Брытаніі, Францыі і Італіі на сустрэчы ў Гановеры.

«Яны пагадзіліся, што менскія пагадненні не рэалізуюцца Расеяй, таму падаўжэнне санкцый будзе натуральным. Таксама і ў двухбаковых перамовах, калі мы цікавімся пазіцыяй дзяржаў, усе сцвярджаюць, што гэта (працяг санкцый) прадказальна», - паведаміў Вашчыкоўскі.

У той жа час міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер сцвярджае, што ўнутры Еўразвязу расце колькасць праціўнікаў падаўжэння санкцый супраць Расеі.

Так, напрыклад, міністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эйро мяркуе, што ЕЗ можа скасаваць санкцыі супраць Расеі пры ўмове прагрэсу ў рэалізацыі менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках