26 красавiка 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ICAED: У Беларусі дагэтуль не расследаваныя справы палітычных знікненняў

16
ICAED: У Беларусі дагэтуль не расследаваныя справы палітычных знікненняў

Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў (ICAED) выступіла з заявай у гадавіну Міжнароднага тыдня зніклых людзей.

Прыводзім тэкст заявы цалкам (пераклад - charter97.org):

22-27 траўня пратэсты сем'яў ахвяр гвалтоўных знікненняў ва ўсім свеце, якія спрабуюць знайсці і вярнуць іх зніклых каханых, гучаць мацней, чым калі-небудзь. Яшчэ адзін год прайшоў, і хоць яшчэ адна вяха дасягнутая ў сумеснай калектыўнай барацьбе супраць гэтага хваравітага феномену, гвалтоўныя знікненні працягваюць траўмаваць жыцці нявінных сем'яў ва ўсім свеце.

У дакладзе Рабочай групы ААН аб гвалтоўных і недобраахвотных знікненнях колькасць выпадкаў у існым разглядзе складае 43563 у 88 краінах. Можна з вялікай імавернасцю выказаць здагадку, што прадаўжаюцца выпадкі гвалтоўных знікненняў асацыююцца з адсутнасцю ў дзяржаў юрыдычных механізмаў і рамак, якія будуць засцерагаць жыцці грамадзян ад бязлітасных вынікаў гвалтоўных знікненняў.

Канвенцыя ААН аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, якая з'яўляецца міжнародным юрыдычным інструментам, створаным для развязання гэтай праблемы, сутыкаецца з рознымі палітычнымі зменамі. На сёння шматлікія дзяржавы ўсё яшчэ не падпісалі і не ратыфікавалі Канвенцыю, а тыя, хто ратыфікаваў, усё яшчэ не прызналі кампетэнцыю Камітэта аб гвалтоўных знікненнях.

У Азіі толькі 6 з 52 дзяржаў ратыфікавалі, 11 падпісалі і 35 не праявілі актыўнасці ў дачыненні да Канвенцыі. Філіпіны - адзіная дзяржава, якая мае ўнутранае заканадаўства супраць гвалтоўных знікненняў. Шры-Ланка была апошняй, хто падпісаў Канвенцыю. У Афрыцы 11 дзяржаў ужо ратыфікавалі, 27 падпісалі і 26 не праявілі ніякай актыўнасці. У Еўропе 15 краін ратыфікавалі Канвенцыю, 29 падпісалі, у той час як 15 не зрабілі нічога. У Паўднёвай Амерыцы 9 краін ратыфікавалі, 9 падпісалі і 4 застаюцца па-за зонай актыўнасці. У Паўночнай Амерыцы толькі 6 дзяржаў ратыфікавалі, 8 падпісалі і 21 не праяўляюць цікавасці да Канвенцыі. І ў Акіяніі толькі адна краіна ратыфікавала, 3 падпісалі і 11 застаюцца бясплённымі.

Таксама важна адзначыць, што хоць многія краіны ратыфікавалі Канвенцыю, некаторыя з іх не прызналі кампетэнцыю Камітэта аб гвалтоўных знікненнях (CED).

Але ёсць і пазітыўныя зрухі. Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў выказвае ўдзячнасць ураду Перу за нядаўняе прызнанне кампетэнцыі Камітэта аб гвалтоўных знікненнях разглядаць скаргі асобных грамадзян у рэзалюцыі Кангрэсу No30434.

Гвалтоўныя знікненні ўсё яшчэ з'яўляюцца прыладай рэпрэсіўных урадаў для нейтралізацыі іх палітычных апанентаў і іншых нявінных супольнасцяў. У нядаўняй справаздачы Бангладэш пакажуць 8 задакументаваных выпадкаў гвалтоўных знікненняў, якія здарыліся ў студзеня 2015 - красавіку 2016. Гвалтоўныя знікненні ў Бангладэш - гэта адно з асноўных злачынных дзеянняў, якія ўчыняюцца праваахоўнымі органамі, парамілітарыстамі і ўзброенымі сіламі ў затрыманні і нават пазасудовым пакаранні людзей.

У Мексіцы дакументы ў 545 выпадках гвалтоўных знікненняў з 1980 да 2015 года ўжо былі перададзеныя Рабочай групай ААН аб гвалтоўных і недобраахвотных знікненнях ураду. З 545 выпадкаў - 43 ахвяры з'яўляюцца жанчынамі і 68 ахвяр былі знойдзеныя мёртвымі. У адносна нядаўнім інцыдэнце ў верасні 2014 года 43 студэнты з Аўатзінапа (Ayotzinapa) былі суб'ектамі гвалтоўных знікненняў у Ігуале (Iguala), штат Герэра (Guerrero). Спаленыя рэшткі аднаго з іх былі знойдзеныя тыднем пазней. Астатнія 42 усё яшчэ застаюцца зніклымі.

Еўропа таксама не пазбаўленая ад гвалтоўных знікненняў. У Беларусі пытанні палітычных знікненняў чатырох чалавек не былі належным чынам расследаваныя з 1999 года, нягледзячы на факт, што Рада Еўропы ў 2004 годзе падала даклад «Зніклыя асобы ў Беларусі» і запатрабавала ад урада распачаць адпаведныя захады.

Гвалтоўныя знікненні прадаўжаюць быць таксама праблемай у Зімбабвэ, і ў цяперашні момант актывісты ў правах чалавека занепакоеныя знікненнем праваабаронцы Пола Чызузэ (Paul Chizuze) і Ітаі Дзамара (Itai Dzamara) у 2012 і ў сакавіку 2015 адпаведна. Выклікае неспакой тое, што дзяржава не хвалюецца пра знікненне сваіх грамадзян і не рэагуе на гучны заклік для Зімбабвэ прыняць заканадаўства супраць гэтага злачынства супраць чалавечнасці.

У гэтым годзе з нагоды Міжнароднага тыдня зніклых Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў і яго 56 арганізацый-чальцоў заклікаюць урады, якія яшчэ не падпісалі і не ратыфікавалі Канвенцыю і не прынялі ўнутранае заканадаўства, зрабіць гэта без далейшай неадкладнай рэакцыі. Гэтая ўніверсальная дамова з'яўляецца вельмі неабходнай у свеце, дзе гвалтоўныя знікненні прадаўжаюць разбураць чалавечыя жыцці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках