19 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі знішчылі 20 тон украінскіх яблыкаў з Беларусі

18
У Расеі знішчылі 20 тон украінскіх яблыкаў з Беларусі

Яблыкі былі здробненыя і закапаныя.

Рассельгаснагляд знішчыў ў Смаленскай вобласці 19 тон яблыкаў, якія прыбылі з Беларусі без фітасанітарных дакументаў, гаворыцца ў паведамленні ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

«На палігоне ТБО «Кучына» ў адпаведнасці з нормамі пастановы аб парадку вядзення каранціннага фітасанітарнага кантролю на мытнай тэрыторыі праведзенае знішчэнне больш як 19 тон яблыкаў украінскага паходжання, якія везлі з боку Рэспублікі Беларусь без неабходных фітасанітарных дакументаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Падкаранцінная прадукцыя знішчана шляхам закопвання пасля папярэдняга драбнення.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што 23 траўня 100 тон гародніны і садавіны везлі з Беларусі ў РФ пад выглядам клею для шпалер. Догляд бачнай часткі грузу выявіў свежыя яблыкі паходжаннем з Польшчы, а таксама таматы і абрыкосы турэцкага паходжання.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках