18 красавiка 2024, Чацвер, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз эканомію ў Менску адключылі ўсе фантаны з пітной вадой

19
Праз эканомію ў Менску адключылі ўсе фантаны з пітной вадой
Фота: citydog.by

На думку ўладаў, «цяпер не тыя часы, каб вада з крыніц бескантрольна лілася і ўдзень і ўначы».

Адной з першых адключылі крыніцу артэзіянскай вады на вуліцы Сердзіча ў Фрунзенскім раёне сталіцы, піша kp.by.

- У нашым раёне ваду ў вадаправодзе забіраюць з паверхневых вод, таму гадоў дзесяць таму і адкрылі гэтую крыніцу, - распавядае мянчук Валерый. - Яе ўключалі ў канцы красавіка і да лістапада. Вада там чыстая, смачная. Увесь раён прыходзіў да фантана з бутэлькамі. Бо тую, што ідзе з крана, піць немагчыма! Сёлета крыніцу ўключылі ў красавіку, а 11 траўня выключылі. Я тэлефанаваў у «Менскводаканал». Там адказалі, што ў мэтах эканоміі электраэнэргіі ўсе дэкаратыўныя крыніцы ў сталіцы адключылі. Калі іх зноў уключаць, невядома.

- Крыніца адключаны ў сувязі з адсутнасцю фінансавання гарадскімі ўладамі. Калі нам зноў стануць паступаць грошы, крыніца запрацуе, - патлумачылі ў «Менскводаканале».

У Менгарвыканкаме ўдакладнілі, што бювет адключылі не толькі ў парку 60-годдзя Кастрычніка на вул. Сердзіча, але і ва ўсім горадзе. На іх наважылі эканоміць.

Пытанне аб тым, каб закрыць бюветы, падымалася і раней. У «Менскводаканале» казалі, што яны не запатрабаваныя, менчукі актыўна карыстаюцца толькі трыма-чатырма. Але да гэтага года далей размоў справа не ішла.

- Крыніц вады ў Менску дастаткова, у кожнага ў хаце ёсць вада нарматыўнай якасці. Усе гандлёвыя сеткі таксама забяспечаны вадой. А крыніц, у якіх вада льецца ўдзень і ўначы, у горадзе не павінна быць, - пракаментаваў начальнік аддзела энэргетыкі кіравання гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў. - Цяпер не тыя часы, каб так неашчадна расходаваць рэсурсы. Усе 12 дэкаратыўных крыніц у сталіцы адключаныя і больш працаваць не будуць.

Жыхары дамоў ля лесапаркавай зоны «Мядзвежына», дзе таксама перастаў працаваць пітны фантан, збіраюць подпісы і будуць падаваць у Менгарвыканкам петыцыю за вяртанне бювета.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках