24 красавiка 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіча аштрафавалі за ўдзел у Беларускім нацыянальным кангрэсе

13
Шушкевіча аштрафавалі за ўдзел у Беларускім нацыянальным кангрэсе
Станіслаў Шушкевіч

Суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў першага кіраўніка незалежнай Беларусі на $320.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, экс-спікер Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч аштрафаваны за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса на 30 базавых велічыняў - 6,3 млн. рублёў ($320) на падставе часткі 2 артыкула 23.34 КаАП, паведамляе БелаПАН.

Такую пастанову 24 траўня вынесла суддзя Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня.

Сам Шушкевіч на паседжанне суду не з’явіўся, але паколькі хадайніцтваў аб пераносе разгляду справы ён не накіроўваў, суддзя прыняла пастанову правесці пасяджэнне сёння.

Паводле версіі суда, экс-спікер Вярхоўнага савета браў удзел у несанкцыянаваным Менгарвыканкамам мітынгу, «выступаў з гучнагаварыцелем і выкрыкваў лозунгі».

У якасці сведкі ў судзе выступіў інспектар РАУС Цэнтральнага раёна Дзмітрый Шантар. З яго слоў, «на месцы мітынгу ён асабіста праводзіў відэадакументаванне, а таварыш Шушкевіч браў удзел, звяртаўся ў мегафон».

Супрацоўнік міліцыі сцвярджае, што Шушкевіч быў папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пратакол у дачыненні да яго быў складзены на месцы.

«Прадстаўнікі міліцыі сказалі, што неабходна разысціся, а Станіслаў Станіслававіч пасля папярэджання як раз і сышоў», - заявіў у судзе Шантар.

Адзначым, што, са слоў суддзі, пратакол быў адпраўлены поштаю.

Таксама ў якасці сведкі ў судзе выступіў камандзір узвода АМАП ГУУС Менгарвыканкама Алег Лук'янаў, які заявіў, што асабіста з Шушкевічам не знаёмы, але «па тэлевізары бачыў».

Са слоў Лук'янава, 15 траўня супрацоўнікі АМАП заступілі на ахову грамадскага парадку ў скверы імя Янкі Купалы.

«Нас паставілі несці службу ў грамадзянскім форменным адзенні ў парку Янкі Купалы для аховы грамадскага парадку. Паводле інфармацыі, калі там будзе шмат людзей, мы павінны будзем наблізіцца і адсочваць абстаноўку», - сказаў камандзір узвода.

Ён заявіў, што супрацоўнікі міліцыі назіралі ў скверы блізу 90 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі. На пытанне суддзі, як менавіта Шушкевіч браў удзел у тым, што адбываецца, Лук'янаў адказаў: «Ён актыўна абмяркоўваў палітычнае жыццё краіны».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках