18 красавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці затрымалі кіроўцу аўтобуса з 2,6 праміле алкаголю ў крыві

8
У Берасці затрымалі кіроўцу аўтобуса з 2,6 праміле алкаголю ў крыві

У салоне аўтобуса, якім кіраваў п'яны кіроўца, знаходзіліся 30 чалавек.

А 00.15 у ДАІ паступіла паведамленне аб тым, што вуліцай Дуброўскай едзе аўтобус з п'яным кіроўцам за стырном. Праз пяць хвілін паблізу дома №5 інспектары яго спынілі. На той момант у салоне знаходзілася блізу 30 пасажыраў, піша tut.by.

Фізічны стан 51-гадовага кіроўцы сапраўды выклікаў падазрэнні. Агляд паказаў 2,6 праміле. У дачыненні да парушальніка склалі пратаколы за п'янае кіраванне і адсутнасць пры сабе дакументаў, аўтобус дастаўлены на штрафстаянку.

У аўтобусным парку №1 Берасця пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні п'янага кіроўцы. Як паведаміў намеснік дырэктара ў ідэалагічнай і кадрава-прававой рабоце Ігар Парфенюк, гэтага супрацоўніка звольняць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках