17 красавiка 2024, Серада, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Акцыі пратэсту павінны праходзіць у цэнтры гарадоў

2
Праваабаронцы: Акцыі пратэсту павінны праходзіць у цэнтры гарадоў
ФОТА З САЙТА RACYJA.COM

Беларускія праваабаронцы з рэгіёнаў распачалі кампанію за больш прыдатныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Праваабаронцы таксама дамагаюцца зменаў у правілах і практыцы ўкладання і падачы дамоў падчас падрыхтоўкі акцый. Праваабаронцы падрыхтавалі заявы з такімі прапановамі ў органы мясцовай улады.

Каардынатар працы з рэгіёнамі Зміцер Салаўёў распавёў «Радыё Рацыя»

«Фактычна ў рэгіёнах Беларусі атрымаць дазвол на правядзенне пікету і мітынгу ў нармальным месцы немагчыма. Людзей заганяюць на ўскраіны гарадоў і чыняць ім розныя перашкоды, каб яны атрымалі афіцыйны дазвол. Патрабуюць укладаць дамову з міліцыяй яшчэ да таго, як яны атрымалі дазвол на правядзенне пікету. Але гэта незаконна і супярэчыць законам, якія ёсць цяпер».

Як кажа Зміцер Салаўёў, ужо пачаўся збор подпісаў пад такімі заявамі, праваабаронцы праводзяць таксама аб гэтай тэме круглыя сталы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках