24 красавiка 2024, Серада, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэшту ў крамах будуць выдаваць старымі і новымі грашыма адначасова

103
Рэшту ў крамах будуць выдаваць старымі і новымі грашыма адначасова
ФОТА: TELEGRAF.BY

Пры разліку з пакупніком у яго будуць прымацца тыя грошы, якія ён дасць касіру.

Рэшту ў краме пасля дэнамінацыі могуць выдаць старымі і новымі купюрамі адначасова. Адпаведнае растлумачэнне аб разліках з пакупнікамі з 1 ліпеня да 31 снежня размешчана на сайце Міністэрства гандлю.

Пры разліку з пакупніком у яго будуць прымацца тыя грашовыя знакі, якія пакупнік дасць касіру. Касір выдае здачу ў грашовых знаках, якія ёсць у наяўнасці (толькі ўзору 2000 года, альбо толькі ўзору 2009 года, альбо і тымі, і іншымі).

Пры гэтым Міністэрства гандлю рэкамендуе ў першую чаргу выдаваць рэшту ў грашовых знаках узору 2009 года, што дазволіць хутчэй выводзіць з абароту купюры ўзору 2000 года. Касавае абсталяванне можа працаваць толькі ў адным з рэжымаў (у рэжыме «рублі», або ў рэжыме «рублі. капейкі»).

Адпаведна касавы чэк можа ўтрымліваць інфармацыю пра грашовыя сумы (кошт тавару, суму зніжкі, выніковую суму чэка, занесеную пакупніком суму, суму рэшты) у грашовых знаках узору 2000 года (без капеек) або 2009 года (з капейкамі).

Суб'екты гаспадарання самастойна вызначаюць рэжым працы ў пераходны перыяд у залежнасці ад тэхнічнай магчымасці абсталявання і гатоўнасці ўсёй праграмнай інфраструктуры аб'ектаў. Разам з тым, Мінгандлю мяркуе неабходным паскорыць перавод касавага абсталявання на працу ў рэжыме «рублі. капейкі».

У першую чаргу гэта тычыцца абсталявання, да якога падлучаныя аплатныя тэрміналы. Мінгандлю таксама растлумачыў асаблівасці афармлення цэннікаў ювелірных вырабаў з каштоўных металаў. Так, з 1 ліпеня да 31 снежня кошты ювелірных вырабаў з каштоўных металаў у грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў павінны быць пазначаны за грам і за выраб.

Спецыялісты таксама нагадваюць, што пры вызначэнні раздробных коштаў на вагавыя вырабы з каштоўных металаў, адпускныя кошты на якія ўстаноўлены за грам вырабу, спачатку акругляецца раздробны кошт 1 г вырабу да цэлага ліку капейкі, затым раздробны кошт вырабу ў адпаведнасці з агульным парадкам акруглення коштаў.

Нагадаем, Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ №450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь». Згодна з ім 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі правядуць дэнамінацыю.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках