19 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кватэру з дарагім рамонтам прадаюць за $27,3 тысячы

37

Рыэлтары запэўніваюць, што танныя аднапакаёвыя кватэры ў сталіцы разлятаюцца як гарачыя піражкі.

Пры гэтым кошт для пакупнікоў настолькі вызначальны, што яны не глядзяць на рамонты і раёны. Зрэшты, часам трапляюцца і такія варыянты, калі ўсё здзіўляе: і кошт, і якасць. І прадавец. Журналісты tut.by знайшлі такі варыянт і даведаліся, чаму «аднапакаёўку» з ідэальным рамонтам прадаюць так танна.

Аднапакаёвая кватэра знаходзіцца на першым паверсе панэльнага дома на вуліцы Ляшчынскага - гэта ў мікрараёне Кунцаўшчына, побач з аднайменнай станцыяй метро. Агульная плошча жылля - 29 квадратных метраў, жылы пакой - 13,3 метра і кухня сем метраў з нішай пад лядоўню.

Самае цікавае ў гэтай кватэры - рамонт: сцены абклееныя светлымі шпалерамі, на падлозе ламінат, у кухні - дыхтоўная мэбля, ванная комната практычна ідэальная - можна з парога і душ прыняць.

У невялікім пакоі ёсць убудаваная шафа і прыстойная канапа - застаецца толькі рэчы па паліцах раскласці і можна адпачываць. З нюансаў хіба што незразумелае вузкае акно ў жылым пакоі (у кухні з гэтым усё ў парадку).

Прадае кватэру праз аўкцыён...аддзел прымусовага выканання Фрунзенскага раёна сталіцы.

- Яшчэ ў 90-я гады на месцы кватэры была калясачная, якую перавялі ў жылы фонд. За сцяной пакоя размешчаны неразабраныя канструкцыі некалі прахаднога пад'езда, яны і загароджваюць большую частку акна. Таму ў пакоі пакуль такое вузкае акно, якое размешчанае над пад'ездам і прапускае святло і паветра ў памяшканне, - распавёў судовы выканаўца, чый тэлефон быў паказаны ў аб'яве.

Кватэра была канфіскаваная за запазычанасці і будзе прададзеная праз аўкцыён, які адбудзецца 27 траўня па адрасе: Менск, вуліца Д. Сердзіча, 12, кабінет 9. Пачатковы кошт - 537 мільёнаў рублёў (блізу 27 300 даляраў).

Сёння, 24 траўня, апошні дзень рэгістрацыі для ўдзелу ў аўкцыёне. Зарэгістравацца можна па адрасе, паказаным вышэй, да 18.00. Дарэчы, на момант званка заяў не было.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках