16 красавiка 2024, aўторак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімер Ганчарык: «Нізы» павінны прымусіць «вярхі» варушыцца

Уладзімер Ганчарык: «Нізы» павінны прымусіць «вярхі» варушыцца
Уладзімер Ганчарык
Фота: tut.by

Беларускія працоўныя павінны аб'ядноўвацца для абароны сваіх правоў.

Былы старшыня Федэрацыі прафзвязаў Беларусі Уладзімер Ганчарык распавёў «Радыё Рацыя» пра ролю рабочай салідарнасці ў абароне правоў працоўных.

- Крызіс у эканоміцы прывёў да таго, што перш за ўсё пакутуюць рабочыя: ідуць скарачэнні зніжаюцца заробкі... На чыю дапамогу спадзявацца людзям?

- На жаль, у такіх варунках афіцыйныя прафзвязы наўрад ці будуць рабіць актыўныя крокі, адэкватныя сітуацыі. Для гэтага неабходнае і ўменне, і рашучасць, і палітычная воля. А яе няма. Спробы стварыць нейкі форум, зрабіць штосьці, як мне здаецца, так і засталіся без адказу. А на масавыя дзеянні гэтыя прафзвязы не здольныя.

Іншая справа, што некаторыя прафсаюзныя камітэты дапамагаюць асобным людзям у абароне іх юрыдычных правоў. Гэта трэба прызнаць. Там, дзе працуюць найбольш актыўныя дзеячы, робяцца і справы. Але, на жаль, гэта адзінкавыя выпадкі. Агулам жа можна канстатаваць, што сёння Федэрацыя прафзвязаў, якая павінна кожны дзень біць у званы, бачачы сітуацыю з рабочымі, не адпавядае статуту арганізацыі, якая павінна ў першую чаргу абараняць правы працоўных.

- На чыю дапамогу ў такім выпадку спадзявацца людзям?

- Перш за ўсё людзі, якія ўваходзяць у прафзвязы, павінны памятаць, што гэта яны павінны дыктаваць палітыку паводзін прафсаюзных органаў. Але няма асэнсавання, што ты чалец прафзвязу, а не проста ўваходзіш у склад нейкай «дабрачыннай арганізацыі». Павінна быць ініцыятыва знізу, як гэта адбываецца ў Еўропе. Калі адчуюць, што «нізы» незадаволеныя, то стануць варушыцца і «вярхі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках