26 красавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сетцы з'явілася інструкцыя, як супрацьстаяць расейскім тролям

18
У сетцы з'явілася інструкцыя, як супрацьстаяць расейскім тролям
ФОТА: SVABODA.ORG

У відэа расказваюць пра найбольш вядомыя фальшыўкі расейскай прапаганды і даюць некалькі парадаў, як супрацьстаяць тролям.

На канале Youtube сайта «Радыё Свабода» з'явіўся вірусны відэаролік, прысвечаны працы пракрамлёўскіх троляў у інтэрнэце.

У відэа распавядаецца пра «фабрыку троляў» у Расеі і прапануюцца спосабы барацьбы з крамлёўскімі ботамі і тролямі. «Фабрыку троляў» у відэа называюць «міністэрствам любові», а Украіну - галоўным аб'ектам любові расейскіх прапагандыстаў.

«Нават беларуская мова ў Беларусі названая пагрозай «расейскаму свету», - гаворыцца ў відэа.

Відэа спалучае ў сабе фота-, відэашэраг і анімацыю, распавядае пра найбольш вядомыя фальшыўкі расейскай прапаганды і дае некалькі парадаў, як супрацьстаяць тролям:

- Ні ў якім разе не адказвайце на рэплікі троляў. Яны правакуюць вас, каб забраць ваш час і атрымаць за гэта грошы;

- Блакуйце троляў. Не давайце ім магчымасці паўплываць на вашу старонку;

- Не выкарыстоўвайце слоў, якія могуць быць прычынай для блакавання.

Відэа апублікавалі сёння ўначы, даступна з субтытрамі на ангельскай, расейскай і беларускай мовах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках