28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзны актывіст: На МАЗе ў некаторых цэхах звольнілі палову працоўных

6
Прафсаюзны актывіст: На МАЗе ў некаторых цэхах звольнілі палову працоўных
Фота: bymedia

Афіцыйная статыстыка заніжае колькасць скарочаных работнікаў.

Паводле вынікаў мінулага года Мінскі аўтазавод трапіў у дзясятку прамысловых гігантаў, звольніўшых найбольшую колькасць сваіх супрацоўнікаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, на МАЗе ў 2015 годзе звольнілі 1344 чалавекі.

Са словаў старшыні суполкі Свабоднага прафзвязу металістаў МАЗ Сцяпана Паўловіча, ягоныя ўласныя падлікі колькасці скарочаных работнікаў прадпрыемства не супадаюць з афіцыйнымі звесткамі, піша «Салідарнасць».

- Сёння хто як хоча, так і лічыць. На МАЗе кажуць адно, у міністэрстве прамысловасці - іншае. Мае падлікі з афіцыйнымі звесткамі не супадаюць.

Старшыня прафсаюзнай суполкі распавёў, адкуль бярэ звесткі аб звальненнях. Паводле ягоных слоў, год таму ведамасная газета «Аўтазаводзец» апублікавала звесткі аб колькасці работнікаў - блізу 16 тысяч чалавек. Пазней з'явіліся звесткі ўправы статыстыкі міністэрства прамысловасці, якія перавышалі апублікаваную ў газеце колькасць на тысячу.

- Трэба лічыць у цэхах. У некаторых з іх няма роўна паловы працоўных. Напрыклад, цэх ЦКД (цэх карпусных дэталяў). Там працавала 250 чалавек, а сёння засталося 105. Ну як тут можа быць скарачэнне на 3-5%? – запытаўся Сцяпан Паўловіч.

З іншага боку, мяркуе суразмоўца, палепшыць кадравую статыстыку можна за кошт пашырэння адміністрацыйнага штата.

Каго на МАЗе звальняюць у першую чаргу?

Са словаў старшыні суполкі, у першую чаргу звальненні закранулі здзельшчыкаў, чый заробак залежаў ад выпрацоўкі. Цяпер чарга дайшла да інжынерна-тэхнічных работнікаў і майстроў.

На думку суразмоўцы, першапачаткова звальненні на прадпрыемстве былі досыць непрадуманымі: «Звальнялі і тых, хто патрэбен, і хто не патрэбен». Цяпер жа на заводзе імкнуцца захаваць патрэбных работнікаў.

- Пачынаць трэба было з «белага дома» (адміністрацыі), а не з простых рабочых і інжынераў, - перакананы Сцяпан Паўловіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках