24 красавiка 2024, Серада, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць размясціць наземную станцыю расейскай ГЛОНАСС

21
У Беларусі хочуць размясціць наземную станцыю расейскай ГЛОНАСС
Фота: mirglonass.ru

«Раскосмас» плануе ўстанавіць у Беларусі наземную станцыю для карэкцыі і маніторынгу сігналаў сістэмы ГЛОНАСС.

Пра гэта са спасылкай на намесніка кіраўніка «Раскосмасу» Сяргея Савельева паведамляе РІА «Новости». Станцыя неабходная для павышэння дакладнасці і надзейнасці працы ГЛОНАСС.

Большасць такіх наземных станцый размешчаная на тэрыторыі Расеі, аднак, паводле афіцыйнага сайту сістэмы карэкцыі і маніторынгу, прадстаўніцтвы знаходзяцца ў Бразіліі і Антарктыдзе. Са словаў намесніка кіраўніка «Раскосмасу», акрамя Беларусі, у найбліжэйшы час такія станцыі з'явяцца ў Арменіі, Казахстане і Нікарагуа. У нашай краіне размясціць станцыю плануюць у 2016 годзе.

Глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма (ГЛОНАСС) уяўляе сабой 28 спадарожнікаў на арбіце, з якіх на гэты момант функцыянуе 20. Астатнія знаходзяцца на тэхнічным абслугоўванні, даследаванні або на этапе ўводу ў сістэму. У доследную эксплуатацыю сістэму прынялі ў 1993 годзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках