28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Навумчык прыляцеў у Менск на некалькі дзён

5
Сяргей Навумчык прыляцеў у Менск на некалькі дзён
Сяргей Навумчык

Былы дэпутат і журналіст правёў у палітычнай эміграцыі 20 гадоў.

Самалётам з Прагі ў Менск 24 траўня прыляцеў намеснік старшыні Рады БНР, чалец Беларускага ПЭН-цэнтра Сяргей Навумчык.

Сяргею Навумчыку 55 гадоў. У 1990-96 гг гадах ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, каардынатарам парламенцкай апазіцыі БНФ, уваходзіў у склад Канстытуцыйнай камісіі і парламенцкай камісіі ў пытаннях СМІ і правах чалавека. У красавіку 1995 г удзельнічаў у галадаванні дэпутатаў Апазіцыі БНФ, якая праводзілася наўпрост у зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета на знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі і статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай. У ноч на 12 красавіка 1995 года ўдзельнікі галадавання былі збітыя спецпадраздзяленнем КДБ і выкінутыя на вуліцу, нагадвае БелаПАН.

У канцы красавіка 1996 года Сяргей Навумчык разам з лідарам БНФ Зянонам Пазняком таемна выехаў з Беларусі ва Украіну, а потым эміграваў у ЗША. Незалежная газета «Свабода» ў траўні 1996 года паведаміла аб загадзе камандуючага памежнымі войскамі Беларусі затрымаць іх у выпадку ўезду на тэрыторыю краіны. У жніўні 1996 года Навумчык і Пазняк атрымалі палітычны прытулак у Злучаных Штатах.

Вядома, што Навумчык правядзе ў Беларусі некалькі дзён, пасля чаго вернецца ў Прагу, дзе жыве і працуе ў беларускай службе «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках