20 красавiка 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прозвішчы злоўленых на допінгу расейскіх алімпійцаў

15

Усе 14 спартоўцаў, 10 з якіх атрымалі медалі на гульнях у Пекіне, будуць дыскваліфікаваныя.

Cталі вядомыя прозвішчы 14 расійскіх спартоўцаў, удзельнікаў Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне, чые допінг-пробы далі станоўчы вынік. Пра гэта паведамляе «Матч ТВ».

У спіс трапілі:

Марыя Абакумава (кіданне дзіды, срэбраны медаль Гульняў-2008)

Інга Абітава (бег на 10 000 метраў)

Дзяніс Аляксееў (бег на 400 метраў бронза ў эстафеце)

Кацярына Волкава (бег на 3 000 метраў з перашкодамі, бронза)

Надзея Яўсцюхіна (цяжкая атлетыка, бронза)

Анастасія Капачынская (бег на 400 метраў, срэбра ў эстафеце)

Аляксандр Карнілаў (акадэмічнае веславанне)

Дзяніс Ніжагорадаў (спартовая хадзьба, бронза)

Аляксандр Пагарэлаў (дзесяцібор'е)

Таццяна Фірава (бег на 400 метраў, срэбра ў эстафеце)

Юлія Чармашанская (бег 4х100 метраў, золата ў эстафеце)

Ганна Чычэрава (скачкі ў вышыню, бронза)

Марыя Шаінава (цяжкая атлетыка, срэбра)

Іван Юшкоў (штурханне ядра).

Усе яны будуць дыскваліфікаваныя.

Як стала вядома раней, Міжнародны алімпійскі камітэт апавясціў Алімпійскі камітэт Расеі аб тым, што 14 расейскіх атлетаў падазраюцца ва ўжыванні забароненых прэпаратаў на Гульнях 2008 года. МАК ініцыяваў пераправеркі 454 допінг-пробаў, узятых у Пекіне, арыентуючыся на тых спартоўцаў, якія могуць выступіць на Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа.

Паведамляецца, што ў выніку гэтых даследаванняў амаль 31 спартовец з розных краін можа быць не дапушчаны да ўдзелу ў спаборніцтвах у Рыа-дэ-Жанэйра. Іх пробы «Б» будуць правераныя ў пачатку чэрвеня.

Раней прэзідэнт МАК Томас Бах папярэджваў, што ў выпадку выяўлення новых выпадкаў ужывання допінгу расейскімі спартоўцамі, уся каманда можа быць адхіленая ад Алімпійскіх гульняў-2016.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках