24 красавiка 2024, Серада, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія ўлады не хочуць чуць пра падзенне заробкаў

3
Гомельскія ўлады не хочуць чуць пра падзенне заробкаў

Прафзвязныя актывісты хацелі выказаць пратэст супраць памяншэння заробкаў і звальнення работнікаў з прадпрыемстваў.

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Сяргей Андрэеў адмовіў незалежнаму прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) правесці акцыю пратэсту супраць зніжэння сумы аплаты працы наёмным работнікам. У гарвыканкаме разважылі, што для пікету з удзелам да 15 чалавек патрэбная карэта хуткай дапамогі і брыгада прыбіральшчыкаў, паведамляе ПЦ "Вясна".

Кіраўнік гомельскага прадстаўніцтва прафзвязу РЭП Віктар Казлоў нагадвае, што толькі за апошні час у прафзвяз звярнуліся працаўнікі шэрагу прадпрыемстваў горада са скаргамі на зніжэнне заробку, на істотнае змяненне ўмоў працы, звязанае з скарачэннем працоўнага тыдня.

"У ААТ "Гомельхлебпрам" працоўны дзень шмат якім работнікам скарацілі на тры чвэрці - да 2 гадзін на дзень, у ААТ "Гомельпрамбуд" аўтакранаўшчыкам сталі плаціць за працу 2 млн рублёў на месяц, у ААТ "Сейсматэхніка" наогул перавялі сваіх працоўных на адзін працоўны дзень на тыдзень, прапанаваўшы працаваць толькі чацвяргамі, а з тымі, у каго заканчваюцца працоўныя кантракты, не прадаўжаюць іх прасцей кажучы пазбаўляюцца ад працоўных без тлумачэння прычын", - пералічвае чыннікі прафзвязны лідар.

Прававы інспектар прафзвязу РЭП Гомельскай вобласці Леанід Судаленка падкрэслівае, што ўскладанне на іх, як арганізатараў мірнага сходу, абавязкаў аб укладанні платных дамоў з медыкамі і санітарнай ачысткай горада з'яўляецца грубым парушэннем іх правоў на мірны сход і, як вынік, на выказвання свайго меркавання. Са слоў юрыста, прафзвязныя актывісты ўпэўненыя ў сваёй праўдзе і маюць намер абскардзіць забарону чыноўнікаў у судзе.

"Адмова гарвыканкама на правядзенне прафзвязнага пікету супярэчыць як Канстытуцыі, так і міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму мы маем намер абскардзіць пастанову гарвыканкама ў судзе, а калі спатрэбіцца, то і ў Камітэце правоў чалавека ААН", - заявіў прафзвязны юрыст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках