20 красавiка 2024, Субота, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей надумаўся развіваць сельскую гаспадарку з Мазамбікам

18
Макей надумаўся развіваць сельскую гаспадарку з Мазамбікам

Кіраўнік МЗС Макей абмеркаваў з мазамбіцкай дэлегацыяй перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.

Сённяшні стан эканамічных сувязяў і перспектывы актывізацыі двухбаковага дыялогу на высокім палітычным узроўні абмеркавалі 24 траўня ў Менску міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік міністра замежных спраў і супрацоўніцтва Мазамбіка Ньелеці Брук Мандланэ. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага замежнапалітычнага міністэрства.

Мандланэ ўзначальвае дэлегацыю Мазамбіка, якая прыбыла ў Беларусь для ўдзелу ў першым пасяджэнні беларуска-мазамбіцкіх камісіі аб супрацоўніцтве і другім раўндзе двухбаковых кансультацый паміж МЗС.

Разгледжаны вынікі першага пасяджэння двухбаковай міжурадавай камісіі, а таксама дасягнутая дамоўленасць аб спрыянні развіццю кантактаў у такіх галінах, як сельская гаспадарка, гандаль, адукацыя ды іншыя.

Нагадаем, пасля атрымання незалежнасці ў 1975 годзе, укаранення камуністычных метадаў кіравання і грамадзянскай вайны, якая доўжылася да 1992 года, Мазамбік стаў адной з самых бедных краін свету.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках