24 красавiка 2024, Серада, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў адправіў у накаўт украінца Пержаноўскага

7

Гэта другая запар перамога Віталя Гуркова на чэмпіянаце свету ў муай-тай.

Пра гэта Віталь Цішураў паведаміў у «Фэйсбуку», інфармуе charter97.org.

«Выступленне нашай каманды на Чэмпіянаце свету ў тайскім боксе ў Швэцыі:

- В.Гурко з украінцам Станіславам Пержаноўскім. Перамога датэрміновая (накаўт у 1 раўндзе, каленам у корпус).

- Р.Доўнар супраць літоўца. Перамога ў балах.

- А.Ванакаў супраць швэда. Перамога ў балах.

Наперадзе сёння яшчэ 4 баі», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 17 траўня, наш шматразовы чэмпіён свету ў муай-тай і заслужаны майстар спорту Віталь Гуркоў вылецеў у швэдскі Ёнчапінг, дзе праходзяць спаборніцтвы.

Чэмпіянат свету яшчэ да яго пачатку даецца Віталю Гуркову няпроста. У сакавіку баец, які паралельна займаецца творчай дзейнасцю ў складзе гурта Brutto, нечакана для многіх вярнуўся ў рынг і перамог на чэмпіянаце Беларусі. Неўзабаве стала вядома, што байца выключылі са спісу ў Мінспорце, і на ягоную паездку ў Швэцыю няма грошай.

Беларусы ў рамках праекта «Народны чэмпіён» за лічаныя гадзіны сабралі для Гуркова патрэбную суму. Праўда, пазней стала вядома, што Федэрацыя муай-тай усё ж знайшла грошы для байца ў дзяржбюджэце.

Акрамя Гуркова (75 кг) у складзе нацыянальнай каманды выступяць і іншыя зоркі сусветнага маштабу. Гэта перш за ўсё Андрэй Кулебін (71 кг), Дзмітрый Варэц (67 кг) і Дзмітрый Валент (81 кг).

Чэмпіянат скончыцца 28 траўня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках