24 красавiка 2024, Серада, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ атрымаў пазоў сем'яў ахвяр катастрофы MH17 супраць Пуціна

10
ЕСПЧ атрымаў пазоў сем'яў ахвяр катастрофы MH17 супраць Пуціна

Прэс-служба ЕСПЧ пацвердзіла факт атрымання пазову супраць Расеі ад сваякоў ахвяр катастрофы рэйса MH17.

Раней у Крамлі казалі, што дэ-юрэ ні аб якім пазове не можа ісці гаворка, пакуль ён не будзе прыняты да разгляду, піша РБК.

Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) атрымаў пазоў ад родных ахвяр катастрофы авіялайнера Boeing 777 на Данбасе ў ліпені 2014 года супраць Расеі. Пра гэта агенцтву РІА «Новости» заявілі ў прэс-службе суда.

«Мы можам пацвердзіць, што заява супраць Расеі аб катастрофе рэйса MH17 была атрыманая сакратарыятам 9 траўня 2016 года», - падае агенцтва словы прадстаўніка прэс-службы ЕСПЧ.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, у ліку заяўнікаў - 33 чалавекі - сваякі ахвяр з Малайзіі, Аўстраліі ды Новай Зеландыі. Пазоўнікі абвінавачваюць Расею ў парушэнні артыкула 2 (права на жыццё), артыкула 3 (недапушчэнне бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання) і артыкула 13 (права на эфектыўны сродак прававой абароны) Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека.

Калі менавіта суд плануе разгледзець гэтую скаргу, у прэс-службе не паведамілі.

Пра тое, што сваякі ахвяр авіякатастрофы падалі ў ЕСПЧ пазоў супраць Расеі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, на мінулым тыдні паведаміў Reuters са спасылкай на аўстралійскае агенцтва Fairfax Media. Паводле ягоных звестак, пазоў быў пададзены 9 траўня. Паведамлялася, што ў ім пазоўнікі патрабуюць кампенсацыі сумай $10 млн за кожнага загінулага ў авіякатастрофе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках