25 красавiка 2024, Чацвер, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда заклікаў усіх чальцоў NATO зрабіць унёсак ва ўмацаванне бяспекі

Дуда заклікаў усіх чальцоў NATO зрабіць унёсак ва ўмацаванне бяспекі
Анджэй Дуда
ФОТА: CHARTER97.ORG

У святле драматычных змен у сферы бяспекі ўсе сябры NATO павінны зрабіць унёсак у агульную справу.

Падчас свайго выступу ў Нобэлеўскім інстытуце ў Осла 24 траўня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда казаў пра адказнасць за захаванне міру і павагі да закона, паведамляе «Радыё Польшча».

Польскі прэзідэнт нагадаў, што цягам некалькіх апошніх гадоў адбыліся выпадкі відавочнага парушэння міжнароднага заканадаўства, асноў тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэннасці дзяржаў. «Калі мы турбуемся пра нашую будучыню, мы не можам прызнаваць такія дзеянні ці ставіцца да іх талерантна», - сказаў ён.

Кіраўнік Польшчы падкрэсліў, што перад тварам праблем сучаснасці NATO павінен быць умацаваны. «У святле драматычных змен у сферы бяспекі ўсе сябры NATO павінны зрабіць унёсак у агульную справу, якім з'яўляецца гарантаванне бяспекі ўсіх чальцоў альянсу. Некаторыя сумняваюцца ў тым, што ў нас будзе дастаткова сродкаў, каб умацаваць бяспеку, якая нібыта патрабуе вялікіх выдаткаў. Аднак, мы павінны памятаць, што плата, якую мы плацім сёння, у будучыні можа быць вызначальным чыннікам у пытанні абароны жыццяў нашых грамадзян», - заявіў Анджэй Дуда.

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў таксама, што асновай справядлівага суіснавання народаў з'яўляецца роўнасць усіх дзяржаў перад міжнародным заканадаўствам. Паводле ягоных слоў, гэтыя падмуркі варта паважаць, беручы пад увагу вайсковыя сілы і эканамічную перавагу некаторых краін. «Мы выступаем супраць імперскіх канцэпцый, супраць паняткаў «раўнавага сіл» і «сферы ўплыву», - заявіў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках