19 красавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПСЖ прапанаваў €120 мільёнаў за Ранальду

ПСЖ прапанаваў €120 мільёнаў за Ранальду
Крышціяну Ранальду

Кіраўніцтва французскага ПСЖ далей выяўляе цікавасць да нападніка мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай каманды Партугаліі Крышціяну Ранальду.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на La Gazzetta dello Sport.

Паводле інфармацыі крыніцы, парыжцы ахвочыя заплаціць «каралеўскаму клубу» за партугальскага форварда 120 мільёнаў еўраў. Ранальду будзе прапанаваны гадавы заробак 30 мільёнаў.

Кіраўніцтва ПСЖ з дапамогай Ранальду разлічвае кампенсаваць зыход з каманды швэдскага форварда Златана Ібрагімавіча.

У верасні мінулага года з'явілася інфармацыя, што ПСЖ падчас летняга трансфэрнага акна спрабаваў набыць Ранальду за 150 мільёнаў еўраў, але «Рэал» адмовіўся весці перамовы.

У гэтым сэзоне 31-гадовы Ранальду правёў 49 матчаў за «Рэал» ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 52 галы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках