19 красавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Кулаковым: У сведак - амнезія, а ў суддзі - штраф

8
Суд над Кулаковым: У сведак - амнезія, а ў суддзі - штраф
Леанід Кулакоў
ФОТА: SVABODA.ORG

Сёння суддзя аштрафаваў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова на $426.

У судзе Першамайскага раёна Менска 25 траўня адбыўся суд над актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Леанідам Кулаковым. Яго абвінавацілі ва ўдзеле адразу ў двух акцыях: «Праспект нацыянальнага сцяга» 14 траўня і ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса 15 траўня. Прычым супрацоўнікі міліцыі склалі па два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Цыкал. Сведкі, супрацоўнікі АМАПу, спасылаліся, што нічога не памятаюць, блыталіся ў паказаннях і сцвярджалі ў адзін голас, што ў мегафон папярэджвалі, прасілі разысціся, але што крычаў Кулакоў - не памятаюць, з чым стаяў - таксама не памятаюць.

Леанід Кулакоў нагадаў суддзі пра крымінальную адказнасць і спытаў:

«Вось вы мяне судзіце за тое, што я трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг. А калі з гэтым сцягам народ пойдзе абараняць сваю краіну, вы што, таксама ўсіх будзеце судзіць?»

- Да справы гэта не тычыцца, - адказаў суддзя і вынес пастанову аб пакаранні Кулакова штрафам сумаю 40 базавых велічынь - 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў ($426).

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, які прысутнічаў на судзе, паведаміў праваабаронцам, што сёння ў Першамайскім судзе таксама разглядаліся адміністрацыйныя справы актывісткі Ніны Багінскай (суддзя Святлана Чараповіч), Паўла Пальчэўскага, Ядвігі Бязлюдавай (суддзя Ярмоленкаў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках