19 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutche Welle пра Астравецкую АЭС: Гэта Савецкі Саюз №2

20
Deutche Welle пра Астравецкую АЭС: Гэта Савецкі Саюз №2
Фота: tut.by

Журналісты тэлерадыёкампаніі Deutche Welle пабывалі ў Астраўцы, дзе будуецца беларуская АЭС.

Deutche Welle адзначае, што жыхары Астраўца павінны былі змірыцца з загадам аб будаўніцтве, прынятым у Менску (пераклад - svaboda.org).

Супрацьстаяць пастанове яны баяліся, і цяпер таксама не выказваюцца пра АЭС адкрыта. Не хочуць размаўляць і будаўнікі, заробак якіх за апошні час зменшыўся з 1000 да 300 даляраў. Тых, хто скардзіцца, звальняюць.

«Жыхары вёскі не выказваюць сваёй пазіцыі наконт гэтага пытання, ва ўсёй Беларусі вы не знойдзеце нікога, хто зможа адкрыта выказаць сваё меркаванне, усе баяцца, - кажа мужчына на відэа. - Гэта Савецкі Саюз №2».

Ананімны будаўнік распавядае пра «жудасныя ўмовах» на будаўніцтве і затрымкі заробку, дэманструюцца здымкі разбуранай секцыі на будаўнічай пляцоўцы - прычынай разбурэння мог стаць нізкаякасны бетон або няправільна разлічаная статыка. Беларускі бок не выдае падрабязнасцяў аб бяспецы і фінансаванні АЭС.

«Трывогу выклікае таксама той факт, што тэхнічныя кампаненты пастаўляюцца расейскім прадпрыемствам, у якога вельмі мала досведу, бо цягам 30 гадоў яно не ўдзельнічала ў будаўніцтве АЭС», - дадае Deutche Welle.

Каля паловы энэргіі з АЭС будзе экспартавацца, адзначае выданне, і лягчэй за ўсё было б экспартаваць яе ў Літву, мяжа з якой - у 50 км ад АЭС. Але ўрад Літвы не толькі не зацікаўленая ў куплі энэргіі з БелАЭС, але і хоча перашкодзіць яе экспарту ў іншыя краіны Еўразвязу.

«Мы ведаем пра новую канструкцыі атамнага рэактара, але яна яшчэ нідзе не тэставалася, - кажа міністр эканомікі Літвы Эвальдас Густас. - У Расатама іншыя стандарты. Напрыклад, калі недзе ў свеце будуецца АЭС, то ў яе ёсць абарона на выпадак падзення самалёта на рэактар. У Беларусі такога няма».

Да таго ж у выпадку працёку з рэактара ёсць пагроза для Вільні, бо АЭС стаіць на той жа рацэ.

Літва між тым сама плануе пабудаваць уласную АЭС у супрацоўніцтве з японскай кампаніяй Toshiba:

«Літва - краіна атамнай энэргіі, - дадае міністр. - Мы не супраць атамнай энэргіі, мы баімся небяспечнай атамнай энэргіі на мяжы, у непасрэднай блізкасці ад нашай сталіцы. Бяспека атамнай энэргіі - для нас гэта пытанне, якое патрабуе развязання».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках