19 красавiка 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка паабяцаў вярнуць Крым і Данбас

4
Парашэнка паабяцаў вярнуць Крым і Данбас
ФОТА: DW.COM

Прэзідэнт Украіны таксама заявіў аб працягу барацьбы за вяртанне ва Украіну іншых яе грамадзян, якія з'яўляюцца закладнікамі ў РФ і на акупаванай тэрыторыі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паабяцаў вярнуць Украіне Крым і Данбас. «Мы вернем Крым і Данбас пад ўкраінскі суверэнітэт гэтак жа, як вярнулі Надзею», - заявіў Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з Надзеяй Саўчанкай у сераду, 25 траўня, паведамляе Deutsche Welle.

Парашэнка паведаміў, што дата вяртання Саўчанкі ва Украіну раней неаднаразова пераносілася. Ён назваў лётчыцы «сімвалам гонару і непахіснасці, якой з'яўляецца сама Украіна». Парашэнка падзякаваў сусветную супольнасць, між іншым, Нямеччыну, Францыю і астатнія краіны Еўразвязу, а таксама ЗША, за «актыўны ўдзел і падтрымку». Ён адзначыў, што гэтыя краіны выступалі за санкцыі супраць РФ і заклікалі Крэмль вызваліць Саўчанку.

Парашэнка ўручыў Саўчанцы «Залатую зорку»

Парашэнка ўручыў Саўчанцы ордэн «Залатая зорка» за «нязломнасць волі, грамадзянскую мужнасць, ахвярнае служэнне ўкраінскаму народу». Указ аб прысваенні лётчыцы звання героя Украіны Парашэнка падпісаў яшчэ 2 сакавіка 2015 года.

Саўчанка заклікала расейцаў не баяцца

Саўчанка, у сваю чаргу, заявіла, што «Украіна мае права быць, нягледзячы на чыюсьці гнілую душу або хворую галаву, таму што мы ўкраінцы, мы народ, мы нацыя». «Я хачу, каб людзі хацелі міру, але мір магчымы, на жаль, толькі праз вайну», - адзначыла Саўчанка. Яна заявіла, што менскія дамоўленасці па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе «будуць выконвацца, таму што мы зробім усё, каб яны выконваліся». Лётчыца таксама заклікала расейцаў «не баяцца». «З каленяў трэба ўставаць», - заявіла яна.

Прэзідэнт Украіны таксама заявіў аб працягу барацьбы за вяртанне Украіне іншых яе грамадзян - Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанкі, Генадзя Афанасьева, Юрыя Салашэнкі і ўсіх украінцаў, якія з'яўляюцца закладнікамі ў РФ і на акупаванай тэрыторыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках