24 красавiка 2024, Серада, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышаградская група адправіць сваіх жаўнераў у краіны Балтыі

Вышаградская група адправіць сваіх жаўнераў у краіны Балтыі

Краіны Вышаградскай групы падпісалі дэкларацыю, згодна з якой яны збіраюцца адправіць сваіх вайскоўцаў у Балтыйскія краіны.

Як паведамляе «Інтэрфакс», жаўнеры Вугоршчыны, Славакіі, Польшчы і Чэхіі будуць знаходзіцца ў складзе сіл NATO, піша NEWSru.com.

Цяпер улады краін Вышаградскай групы распрацуюць план адпраўкі жаўнераў у краіны Балтыі, які будзе прадстаўленыя на саміце NATO ў Варшаве ў ліпені гэтага года.

Прысутнасць узброеных сіл на ратацыйнай аснове пачнецца 1 студзеня, дзейнасць краін Цэнтральнай Еўропы будзе сканцэнтравана на навучанні асабістага складу і на правядзенні вучэнняў. Вышаградская група падтрымлівае павелічэнне вайсковай прысутнасці NATO ў Польшчы і краінах Балтыі.

Падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Эстоніі, Латвіі, Літвы з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры Марына Кальюранд, кіраўнік эстонскага МЗС, выказала ўдзячнасць NATO за пашырэнне вайсковай прысутнасці ў краінах Балтыі. «Павелічэнне вайсковага кантынгенту NATO у Балтыі і Польшчы дазволіць размаўляць з Расеяй з больш моцных пазіцый», - заявіла дыпламат.

Дадамо, што міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан распавёў, што NATO сёлета пачне фармаванне так званых Аб'яднаных сіл высокай гатоўнасці (Very High Readiness Joint Task Force). У гэтую міжнародную брыгаду плануецца ўключыць пяць батальёнаў, прыкладна пяць тысяч жаўнераў і афіцэраў, якія будуць гатовыя да перакідкі ў любую кропку цягам двух дзён.

Прадстаўнікі Захаду неаднаразова заяўлялі пра пагрозы з боку Расеі, у сувязі з чым у NATO аб'яўлялі аб узмацненні групоўкі сіл альянсу ва Усходняй Еўропе. На пачатку траўня кіраўнік Пентагона Эштан Картэр заявіў, што NATO разглядае магчымасць размяшчэння чатырох батальёнаў у краінах Балтыі і Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках