29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі адкрываецца саміт G7

У Японіі адкрываецца саміт G7
Фота: Reuters

Месцам правядзення сустрэчы, якая разлічана на тры дні, абраны востраў Хансю.

Палітыкі будуць засядаць на тэрыторыі нацыянальнага парку Ісэ-Сіма на ўзбярэжжы Ціхага акіяна.

У Японіі ўведзеныя ўзмоцненыя меры бяспекі - да аховы парадку прыцягнутыя 23 тысячы паліцэйскіх. Вядома, што тут ужо знаходзяцца прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі і Канады Дэвід Кэмеран і Джасцін Труда. Таксама ў саміце возьмуць удзел прэм'ер Японіі Сіндза Абэ, нямецкая канцлерка Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, кіраўнік савета міністраў Італіі Матэа Рэнца.

На неафіцыйнай частцы саміту будуць прысутнічаць лідары ЕЗ - старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск і кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер.

Лідары гэтых краін абмяркуюць барацьбу з тэрарызмам, тэрытарыяльныя спрэчкі, ядзерную зброю, мігрантаў, энэргетыку. Немалая ўвага будзе надавацца эканоміцы і фінансавай палітыцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках