25 красавiка 2024, Чацвер, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закрылі праезд з праспекта Пераможцаў на МКАД

1

На развязцы праспекта Пераможцаў і МКАД вядуцца рамонтныя работы.

У сувязі з правядзеннем работ па замене асфальтавага пакрыцця на пуцеправодзе МКАД - праспект Пераможцаў абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў на ўздыме з праспекта Пераможцаў на вонкавае кола МКАД з боку выезду з горада, а таксама на ўздыме з праспекта Пераможцаў на ўнутранае кола МКАД з боку ўезду у горад, паведамляе onliner.by.

Як растлумачылі ў ДАІ, абмежаванні будуць доўжыцца да 27 траўня 05:00.

І яшчэ адзін праблемны ўчастак. Ва Упраўленні Следчага камітэта Менскай вобласці папярэдзілі, што сёння на 159-м кіламетры аўтадарогі Менск - Мікашэвічы, паблізу вёскі Вялікі Лес Салігорскага раёна, плануецца правядзенне следчага эксперыменту. Спецыялісты будуць устанаўліваць абставіны здарэння раней ДТЗ.

Кіроўцам, якія разлічвалі праехаць гэтым маршрутам, трэба ўлічваць, што з 20:30 да 22:30 рух транспартных сродкаў у напрамку горада Мікашэвічы будзе абмежаваны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках