20 красавiка 2024, Субота, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі папярэдзіў суддзю аб крымінальнай адказнасці

2
Максім Вінярскі папярэдзіў суддзю аб крымінальнай адказнасці
Максім Вінярскі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага будуць судзіць за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса.

Разгляд адміністрацыйнай справы актывіста паводле частцы 3 арт. 23.34 КаАП Адбудзецца 27 траўня ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. Пачатак судовага паседжання а 9-00, паведамляе spring96.org.

З гэтай нагоды Максім Вінярскі размясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» папярэджанне суддзі, які будзе разглядаць адміністрацыйную справу:

«Лічу сваім абавязкам папярэдзіць таго, на каго ўскладуць гэту «справу» пра адказнасць згодна з артыкулам 392 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (вынясенне заведама неправасуднага прысуду, пастановы ці іншага судовага акту): «Вынясенне суддзёй (суддзямі) загадзя неправасуднага прысуду, пастановы ці іншага судовага акта - караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін».

Нагадваем, што большасць адміністрацыйных спраў за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса разглядалася 24 траўня. Блізу дзесяці чалавек было аштрафавана, некаторыя ўдзельнікі акцыі на суды не з'явіліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках