24 красавiка 2024, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады выдаткуюць $8,2 мільярда на мадэрнізацыю «Белнафтахіма»

12
Улады выдаткуюць $8,2 мільярда на мадэрнізацыю «Белнафтахіма»

Чыноўнікі задумалі чарговую «мадэрнізацыю» ў разгар крызісу.

У мадэрнізацыю прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» да 2025 плануецца інвеставаць 8,2 млрд даляраў, паведаміў намеснік старшыні канцэрна Ігар Бабыр 25 траўня падчас прэс-канферэнцыі на ААТ «СветлагорскХімвалакно» (Гомельская вобласць).

Бабыр адзначыў, што на пачатку траўня савет канцэрна зацвердзіў канцэпцыю развіцця «Белнафтахіма» на 2016-2025 гады, паведамляе БелаПАН.

Згодна з дакументам у нафтаздабываючай прамысловасці ключавой задачай застаецца павышэнне эфектыўнасці распрацоўкі новых радовішчаў, а таксама тых, што знаходзяцца ў эксплуатацыі. У нафтаперапрацоўчай прамысловасці працягнецца паэтапная мадэрнізацыя НПЗ, накіраваная на павелічэнне глыбіннай перапрацоўкі нафты за кошт максімальнага ўключэння ў перапрацоўку нізкадаходных цёмных нафтапрадуктаў.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці дакумент прадугледжвае засваенне новых відаў прадукцыі, пакуль не вырабляюцца ў Беларусі, паглыбленне перапрацоўкі сыравіны з атрыманнем новых прадуктаў з высокім дабаўленым коштам, мадэрнізацыі існуючых вытворчых магутнасцяў.

Са слоў Бабыра, у выніку павінна быць забяспечана глыбіня перапрацоўкі нафты на Мазырскім НПЗ і «Нафтане» на ўзроўні да 90%, а адбор светлых нафтапрадуктаў - на ўзроўні больш за 75%. Таксама запланаваны выпуск новых відаў прадукцыі, у тым ліку з нафты: нафтавага коксу, суцэльнаметалакордных шын пэўнага дыяметра, высокаачышчаных парафінаў, лакафарбавых і іншых матэрыялаў.

Між іншым, у Светлагорску ўжо распачаты выпуск новых відаў прадукцыі з выкарыстаннем вугляродных кудзелістых матэрыялаў для бытавога і медыцынскага выкарыстання, напрыклад, абсарбавальныя сурвэткі, якія ўжываюцца пры апёках і ранах, экрануючыя чахлы для планшэтаў і мабільных тэлефонаў, якія дазваляюць зрабіць апарат недаступным для выклікаў, не выключаючы яго.

Намеснік старшыні канцэрна паведаміў, што за папярэднія пяць гадоў аб'ём укладзеных інвестыцый агулам па «Белнафтахіму» склаў 8,9 млрд даляраў. Са слоў Бабыра, за студзень-красавік 2016 года аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 4,3 трлн. З пачатку года завершана тры інвестпраекты на розных вытворчасцях.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках