20 красавiка 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка забараніў даваць песімістычныя ацэнкі «эканамічнага росту»

66
Лукашэнка забараніў даваць песімістычныя ацэнкі «эканамічнага росту»

Дыктатар вучыў чыноўнікаў «быць у трэндзе» сусветнай эканомікі.

Беларусі ў будучай пяцігодцы "неабходна застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі і прагрэсу". Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе аб праекце асноўных пунктаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якую збіраюцца абмяркоўваць на пятым "ўсебеларускім народным сходзе", паведамляе БелТА.

"У нас павінны быць рэальныя, але амбіцыйныя мэты. За будучую пяцігодку неабходна не толькі аднавіць страчанае, але пажадана застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі, прагрэсу. Адставаць ні ў якім разе нельга. Мы не павінны адстаць, таму што ў нас ёсць усе для таго, каб прырастаць кожны год. Што для гэтага трэба зрабіць, гэта ў праграме павінна быць вызначана", - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, неабходна дакладна вызначыць шляхі і механізмы рэалізацыі запланаванага.

"Калі, дапусцім, лічба ВУП, то за кошт чаго? Куды будзем прадаваць прадукцыю, у якім аб'ёме?" - пацікавіўся ён.

Перад прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, які выступаў на нарадзе з асноўным дакладам, былі пастаўленыя некалькі асноўных пытанняў. Сярод іх, наколькі напружанымі і дасягальным з'яўляюцца мэтавыя ўстаноўкі, якія маюцца інструменты для пераадолення дапушчанага ў мінулай пяцігодцы адставання; што варта распачаць для выхаду на ўстойлівую траекторыю эканамічнага росту хоць бы на ўзроўні сярэднесусветнага - 2,5-3,5% за год.

"Пры гэтым не трэба даваць залішне песімістычныя ацэнкі, інэрцыйна скочваючыся на ўзровень мінулых гадоў. Ніякага песімізму!" - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках