25 красавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія палітвязні аб вызваленні Саўчанкі: Гэта шчасце!

4

Былыя беларускія палітвязні сёння як ніхто іншы разумеюць пачуцці Надзеі Саўчанкі, якая выйшла на свабоду.

Пра гэта беларускія палітыкі і журналісты, зняволеныя рэжымам Лукашэнкі ў турме пасля выбараў 2010 года, распавялі ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка: «Гэта сапраўды шчасце! Трэба прызнаць, я быў песімістам. Я не верыў, што Пуцін яе выпусціць проста так і што яна вернецца жывая на радзіму. Гэта проста шчасце і я добра разумею яе пачуцці ў гэты момант».

Галоўная рэдактарка сайта charter97.org Наталля Радзіна: «Безумоўна, гэта велізарная радасць. Я добра разумею, што такое для жанчыны знаходзіцца ў турме. Таму я вельмі рада за Надзю, рада за тое, што яна на волі».

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года <>bАндрэй Саннікаў: «Я проста шчаслівы. Калі я даведаўся пра гэта (не скажу, што гэта можна цалкам параўнаць) - гэта была такая ж рэакцыя, як і на сваё вызваленне. Па-першае, сімвалічна, што ёсць такія людзі. Па-другое, сімвалічна, што Надзея працягвае тое, што мы бачылі падчас Рэвалюцыі годнасці ва Украіне. Яна стала сімвалам барацьбы Украіны за свабоду. А значыць - і нашай барацьбы за свабоду».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках