20 красавiка 2024, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі стала ў шэсць разоў менш медалістаў

13
У Беларусі стала ў шэсць разоў менш медалістаў

Колькасць медалістаў у школах і гімназіях Беларусі скарацілася за 10 гадоў у пяць-шэсць разоў у сувязі з узмацненнем жорсткасці патрабаванняў да навучэнцаў.

Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску 26 траўня начальніца ўправы агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Святлана Уклейка, паведамляе БелаПАН.

«Сёння колькасць медалістаў сярод выпускнікоў - 3,4-4,5%, - сказала яна. - Калі ўводзілася патрабаванне аб тым, што для атрымання медалю трэба мець пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай, колькасць медалістаў зашкальвала - часам да 20% выпуску. А пры аналізе вынікаў здачы ўступных экзаменаў у ВНУ выяўлялася, што вельмі вялікая частка медалістаў свае атэстаты не пацвярджала», - сказала яна, адзначыўшы, што пацверджанне ведаў значна важнейшае за ацэнкі.

Уклейка падкрэсліла, што ў варунках ацэнкі дзейнасці ўстаноў агульнай і сярэдняй адукацыі няма паказчыка паступлення выпускнікоў у ВНУ. «Ёсць толькі паказчык адсотка выпускнікоў, якія нідзе не вучацца і не працуюць. На шчасце, ён мізэрны, але гэтага адсотка не павінна быць у прынцыпе, бо задача школы - зарыентаваць вучня на працяг навучання, асабліва гэта датычыцца выпускнікоў 9-х класаў», - сказала прадстаўніца Мінадукацыі.

На яе думку, бацькі не павінны ціснуць на дзяцей з нагоды адзнак і медалёў, паколькі гэта адбіваецца толькі на іх псіхіцы, а не на багажы ведаў.

«Мы павінны разумець, што прыйшлі ў школу па веды, а не па медалі. Так, адзнака адлюстроўвае ўзровень ведаў, і калі вучань сапраўды вучыўся з 1-га да 8-а класа, то ён мае сістэмныя веды, і ў старэйшых класах выпадкова нізкая адзнака, якая сапсуе атэстат і пазбавіць яго магчымага медаля, не з'явіцца», - рэзюмавала яна.

Паводле інфармацыі міністэрства, ва ўстановах агульнай і сярэдняй адукацыі незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці або формы ўласнасці навучальны год скончаць больш за 950 тысяч навучэнцаў.

Агульны выпуск 2016 года складзе 142,2 тысяч навучэнцаў: з 9-х класаў будзе выпушчана 90,7 тысяч, З 11-х - 57,4 тысяч. Пры гэтым колькасць выпускнікоў базавай школы ў параўнанні з мінулым годам вырасла нязначна (на 1 тысячу) і, паводле прагнозу, да 2019 года знізіцца да 86 тысяч.

Для навучэнцаў з 1-га да 8-а класа навучальны год скончыцца 31 траўня. Вучні 10-х класаў адправяцца на вакацыі пасля праходжання пяцідзённай дапрызыўнай падрыхтоўкі (вучэбна-палявыя зборы - юнакі, медыцынская практыка - дзяўчаты). Для дзевяцікласнікаў і 11-класнікаў 1 чэрвеня пачынаецца выпускная кампанія.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках