24 красавiка 2024, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залатыя запасы Венесуэлы дасягнулі мінімуму

4
Залатыя запасы Венесуэлы дасягнулі мінімуму
ФОТА З САЙТА GOLDOM.RU

Венесуэла пачала прадаваць свае запасы золата яшчэ ў сакавіку 2015 года.

Залатыя запасы Венесуэлы ў красавіку дасягнулі мінімальнага ўзроўню, пасля таго як у першым квартале гэтага года яна прадала каштоўнага металу на $1,7 млрд, паведамляе РБК.

Такім чынам краіна змагаецца з эканамічным крызісам.

За мінулы год запасы золата ў Венесуэле ўпалі амаль на траціну, а ў лютым і сакавіку, паводле звестак МВФ, краіна прадала больш за 40 т гэтага каштоўнага металу. Агулам за тры месяцы запасы золата Венесуэлы ўпалі на 16% (за ўвесь 2015 год - на 24%).

Венесуэла пачала прадаваць свае запасы золата ў сакавіку 2015 года. Паводле звестак Сусветнай залатой рады, краіна займае 16-е месца ў свеце па ўзроўні запасаў золата, яго аб'ём у рэзервах краіны складае 367 т. Золата цяпер складае амаль 70% ад агульнага аб'ёму рэзерваў Венесуэлы, якія на мінулым тыдні ўпалі да мінімуму ў $12,1 млрд. У 2015 годзе Цэнтральны банк Венесуэлы абмяняў частку сваіх золатавалютных рэзерваў на $1 млрд гатоўкай.

Былы прэзідэнт краіны Уга Чавес казаў, што ён вызваліць Венесуэлу ад «дыктатуры даляра», і запатрабаваў ад Цэнтральнага банка пазбавіцца ад даляраў і пачаць нарошчваць запасы золата. У 2011 годзе ў якасці абароны ад нестабільнасці рынку Чавес вярнуў у Каракас большую частку золата, якое захоўвалася за мяжой.

У Венесуэле са студзеня дзейнічае надзвычайнае эканамічнае становішча, у сярэдзіне траўня прэзідэнт краіны Нікалас Мадура падоўжыў яго чарговым разам. Цяжкі эканамічны крызіс у Венесуэле суправаджаецца трохзначнай інфляцыяй, дэфіцытам тавараў, а таксама сталымі адключэннямі вады і электрычнасці.

30 красавіка найбуйнейшы вытворца піва ў Венесуэле Polar прыпыніў працу. Прычынай для гэтага стаў недахоп валюты, праз што кампанія не магла закупіць ячмень за мяжой. 23 траўня праз дэфіцыт цукру ў Венесуэле прыпыніла вытворчасць сваёй прадукцыі ў гэтай краіне Coca-Cola.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках