29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкую акадэмію пабудуюць у Менску

Каталіцкую акадэмію пабудуюць у Менску
Фота: A. Żabka

Акадэмія будзе ўключаць у сябе не толькі вышэйшую навучальную ўстанову для свецкіх людзей, але і духоўную семінарыю.

Тэалагічная акадэмія для каталікоў з'явіцца ў Меску ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці за гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Аляксандраў Пасаж». Пра гэта tut.by распавёў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юрый Сянько.

- Выбрана пакуль гэтая пляцоўка для папярэдніх праектаў, - распавёў ён.

Пасля праекціровачных работ пачнуць даследаваць грунты, затым будуць праходзіць узгадненні з усімі неабходнымі пры будаўніцтве службамі.

- Праца вядзецца ў добрым кірунку. І, я спадзяюся, ужо хутка прыступім да праектавання будынкаў. Плануецца, што акадэмія будзе ўключаць у сябе не толькі вышэйшую навучальную ўстанову для свецкіх людзей, але і духоўную семінарыю, - пракаментаваў Юрый Сянько.

У акадэміі акрамя факультэтаў багаслоўя могуць быць, напрыклад, аддзяленне замежных моў і нешта, «звязанае са сродкамі масавай інфармацыі».

- Гэта будзе вышэйшая каталіцкая навучальная ўстанова. Хацелася б, каб там былі розныя факультэты, каб чалавек мог вывучаць не толькі тэалогію, але і іншыя дысцыпліны, - кажа Юрый Сянько.

З нагоды фінансавання ён заўважыў, што «калі мы плануем такое вялікае будаўніцтва, гэта будзе справа ўсёй Беларусі».

- Акадэмія будзе не для Менска, а для ўсёй Беларусі. Будзем шукаць падтрымку і тут, і ўсюды, дзе магчыма, - рэзюмаваў ён.

Нагадаем, што ўвосень 2014 года стала вядома, што ў Менску з'явіцца Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II для каталікоў. У ёй будуць рыхтаваць духоўнікаў для рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, якія плануюць весці свецкае жыццё. Зарэгістравалі акадэмію ў лютым 2015 года. Да гэтага дакументы на рэгістрацыю падаваліся тры разы.

Сёння ў касцёла ў Беларусі чатыры навучальныя ўстановы: Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гародні, Менскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля і Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках