25 красавiка 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: У красавіку ў краіне звольнілі 66 тысяч чалавек

13
Белстат: У красавіку ў краіне звольнілі 66 тысяч чалавек

Больш за ўсё ў красавіку звольнілі работнікаў прамысловасці - амаль 18 тысяч чалавек.

Белстат даў справаздачу, што за красавік у Беларусі звольнілі 66 127 чалавек. Пры гэтым на працу з іх прынялі толькі 46 тысяч, піша onliner.by. Амаль на траціну менш, чым звольнена. Нагадаем, што, паводле звестак Міністэрства працы, афіцыйнае беспрацоўе ў краіне - 1,2%, а афіцыйная

Дапамога ў беспрацоўі складае 420 тысяч рублёў.

Больш за ўсё ў красавіку звольнілі работнікаў прамысловасці - 17 784 чалавекі. З іх у апрацоўчай галіне - 10 252 чалавекі. Таксама 6930 чалавек звольнілі са сферы пара-, газа-і электразабеспячэння. На месца звольненых у гэтай галіне прыйшлі ўсяго 1279 чалавек. Менш за 20%.

Агулам у прамысловай галіне набралі толькі палову ад колькасці звольненых работнікаў.

Таксама ў красавіку скарацілася і колькасць будаўнікоў. Звольнілі тут 6570 чалавек, а на іх месца ўзялі ўсяго 3708 работнікаў. Крыху больш за палову.

Стала менш і работнікаў страхавой і фінансавай сферы: звольнілі 889 чалавек, а на працу прынятыя 500.

Амаль на 30% менш стала і працоўных у транспартнай, кур'ерскай і паштовай галінах: у мінулым месяцы былі звольненыя 3084 чалавекі, а прынятыя 2089 работнікаў.

Скарацілася колькасць занятых у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг: звольнілі 5513 чалавек, а прынятыя на працу 3724. Ледзь лепшая сітуацыя ў адукацыі. Тут звольненыя 6360 чалавек, а прынятыя 4538.

Прырост колькасці работнікаў назіраецца ў сферы інфармацыі і сувязі (суадносіны прынятых да звольненых - 126,2%), а таксама ў сельскай і рыбнай гаспадарцы (108,4%).

Між тым у красавіку ў краіне дадаткова стварылі 2655 працоўных месцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках