23 красавiка 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка рыхтуе дзіўны ўказ аб бязвізавым уездзе ў Беларусь

22
Лукашэнка рыхтуе дзіўны ўказ аб бязвізавым уездзе ў Беларусь
Фота: bymedia

Турыстам з шэнгенам і з «добранадзейных краін» могуць дазволіць прыехаць у Беларусь без візы на 5 або 7 дзён.

Дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстэр распавёў «Еўрарадыё», што беларускія ўлады ўжо самі зразумелі неабходнасць аблегчыць візавыя працэдуры для замежнікаў. Прынамсі, для некаторых. Паводле інфармацыі Цэхмейстара, у адміністрацыі Лукашэнкі ўжо падрыхтаваны дакумент, які дазволіць замежным грамадзянам прыязджаць у нашу краіну без візы на тыдзень.

«На ініцыятыву саміх чыноўнікаў цяпер рыхтуецца ўказ Лукашэнкі, які б дазваляў турыстам знаходзіцца ў Беларусі пяць ці сем дзён без візы. Мяркуецца, што такая магчымасць будзе ў тых турыстаў, якія ўжо маюць шэнгенскую візу», - паведаміў Цэхмейстар.

Такім чынам беларускія ўлады плануюць прыцягнуць у краіну тых турыстаў, якія едуць у Еўразвяз ці вяртаюцца з яго транзітам праз Менск. Як стала вядома журналістам, канчатковы варыянт дакумента пакуль не зацверджаны.

Невядома таксама, калі новы ўказ будзе падпісаны. У выпадку, калі ў ім пакінуць толькі ўладальнікаў шэнгенскіх візаў, ён можа стаць амаль бессэнсоўным - грамадзянам краін-удзельніц Еўразвязу шэнгенскія візы не патрэбныя ў прынцыпе.

Магчыма, што ў канчатковым варыянце ўсё ж будзе прадугледжаная магчымасць кароткатэрміновага бязвізавага ўезду для грамадзян ЕЗ або таямнічых «добранадзейных краін».

Тым часам наведваць Беларусь без візы замежнікі могуць ужо больш за год. Праўда, толькі на тры дні і выключна тэрыторыю беларускай часткі Белавежскай пушчы. Аднак досвед «бязвізавай» пушчы сябе, на жаль, не апраўдаў. Прычына - адсутнасць неабходнай інфраструктуры ў параўнанні з польскай часткай старажытнага лесу:

«Нават наконт разрэкламаванай Белавежскай пушчы чаканні не апраўдаліся. Плынь асабліва не павялічылася. Бо на польскай частцы пушчы толькі вакол Белавежы 300-400 сядзібаў рознага ўзроўню. Маршрутаў - мора. А ў нас Белавежская пушча забароненая зона. Ні сядзібаў, нічога - толькі дзяржаўныя ўстановы», - мяркуе былы галоўны рэдактар газеты «Турызм і адпачынак» Сяргей Плыткевіч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках