25 красавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія гатовая адмовіцца ад расейскага газу

1
Румынія гатовая адмовіцца ад расейскага газу

У чэрвені гэтага года здабыча газу ў Румыніі значна перавысіць паказчыкі спажывання рэсурсу.

Пра гэта паведамляе «Укрінфарм» са спасылкай на інфармацыю з Нацыянальнага агенцтва рэгулявання ў энергетыцы.

Паводле ацэнак экспэртаў, у чэрвені румынскім спажыўцам спатрэбіцца амаль 600 млн куб м, у той час як здабыча складзе 800 млн кубаметраў.

У румынскім рэгулятары заявілі, што праз адсутнасць тэхнічных магчымасцяў для экспарту, розніца газу паміж паказчыкамі здабычы і спажывання будзе назапашвацца ў сховішчах краіны.

Пра такія планы Румынія заяўляла яшчэ ў верасні мінулага года, калі яны куплялі ў Газпрама блізу 3% паліва. Да прыкладу, у 2008 годзе румынскі імпарт быў на ўзроўні 25%.

У лістападзе 2015 года Украіна спыніла імпарт расейскага газу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках