29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раварыста «Крытычнай масы» павіншавалі з днём нараджэння каля муроў следчага ізалятара

3

У Менску каля ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага актывісты правялі акцыю салідарнасці з грамадскім актывістам Змітром Паліенкам.

Зміцер Паліенка арыштаваны за масавы заезд раварыстаў «Крытычная маса». Ён знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага, нагадвае «Радыё Свабода».

Сёння Змітру спаўняецца 22 гады.

У пікеце ўзялі ўдзел Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Вольга Нікалайчык, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў. Міліцыянты склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне закона аб масавых акцыях.

Удзельнікі пікету сказалі міліцыянтам, што тыя парушаюць іхняе права на пікеты.

Міліцыянты вялі відэаздымкі.

На заканчэнне акцыі Максім Вінярскі і Вольга Нікалайчык праз мегафон павіншавалі Паліенку з днём нараджэння і пракрычалі: «Свабоду! Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках