25 красавiка 2024, Чацвер, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал з «сям'ёй года» ў Добрушы

4
Скандал з «сям'ёй года» ў Добрушы
ФОТА З САЙТА LENTA.RU

Былога выхавацеля падазраюць у разбэшчванні выхаванак дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Праваахоўныя органы расследуюць крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Добруша, якога падазраюць ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх дзяўчынак - выхаванак дзіцячага дома сямейнага тыпу, піша БелаПАН.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ахвярамі мужчыны (ён - муж выхавальніцы дзіцячага дома і раней сам працаваў тут выхавальнікам) сталі дзяўчынкі шасці і дванаццаці гадоў. Праваахоўныя органы пакуль не каментуюць крымінальную справу, спасылаючыся на інтарэсы дзяцей, а таксама на тое, што пакуль дакладна не ўстаноўлены факт учынення злачынства.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу быў адкрыты тры гады таму. Тут выхоўваліся восем прыёмных дзяцей. Сям'я, якая ўзяла на выхаванне прыёмных дзяцей, стала пераможцам раённага конкурсу на пасаду бацькоў-выхавальнікаў. Муж і жонка выгадавалі дваіх уласных дзяцей. Сям'я раней не была заўважана ні ў чым заганным, мае станоўчыя характарыстыкі. Да прыкладу ў 2014 годзе яна заняла трэцяе месца на абласным конкурсе «Сям'я года».

Нагадаем, гэта не першы падобны выпадак у дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Так, у 2014 годзе суд Светлагорскага раёна абвясціў прыгавор у дачыненні да жыхара вёскі Казлоўка, які працаваў на момант учынення злачынстваў памочнікам выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу. За ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх выхаванак мужчына быў прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго родны сын, на той момант 17-гадовы, таксама быў прысуджаны да пазбаўлення волі на дзевяць гадоў паводле аналагічнага артыкулу.

У гэтым дзіцячым доме выхоўваліся 13 дзяцей; 43-гадовага памочніка выхавальніка затрымалі вясной 2013 года праз падазрэнне ў згвалтаванні адной з дзяўчынак. Падчас следства стала вядома і пра іншыя ахвяры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках