17 красавiка 2024, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кіраўнік МЗС Славакіі: Адна з найважнейшых мэтаў - гэта дапамагчы незалежным медыя Беларусі

3
Былы кіраўнік МЗС Славакіі: Адна з найважнейшых мэтаў - гэта дапамагчы незалежным медыя Беларусі
Павал Дэмеш

Ніхто на Захадзе не верыць, што Лукашэнка зменіцца.

Пра гэта былы міністр замежных спраў Славакіі Павал Дэмеш сказаў у інтэрв'ю «Белсату» падчас канферэнцыі «аўтакратычны выклік для еўрапейскага праекта: што рабіць і чаго не рабіць», якая прайшла 25 траўня ў Варшаве. Мерапрыемства з удзелам вядучых экспэртаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Вугоршчыны і Нямеччыны было арганізавана фондам «Хартыі-97» і прайшло ў рамках праекта «Еўразійскі выклік для ўсходняй Еўропы», падтрыманага Вышаградскі фонд.

- Бо на тое, што Еўразвяз канчаткова змяніў свой падыход, сваю стратэгію ў дачыненні да Беларусі і да Аляксандра Лукашэнкі. Як вы ацэньваеце гэта?

- Беларусь - адна з краін, з якой у Еўразвязу праблемы ўжо даўно. Перш за ўсё, таму што Беларусь - краіна з тыповым рэжымам, што выключыла яе нават з Рады Еўропы.

Лідары Еўразвязу казалі, што палітыка санкцый прымусіць Беларусь стварыць больш ліберальнае, дэмакратычнае і адкрытае асяроддзе. Гэта не спрацавала. Таму еўрапейскія лідары наважылі адмовіцца ад санкцый, мяркуючы, што новыя стасункі на новых узроўнях - палітычным, эканамічным, сацыяльным, гаспадарчым - прывядуць да нармалізацыі сітуацыі ў краіне.

Мяркую, што асноўны момант, які змяніў падыход да Беларусі, - гэта падзеі ва Украіне. Геапалітычныя змены ў постсавецкіх краінах - гэта вялікі выклік. Мяркую, гэта першасная прычына, чаму Еўразвяз змяніў сваю тактыку.

- Змена падыходу ёсць, але саміх зменаў у Беларусі няма. Як мяркуеце, палітыка Еўразвязу пацярпела крах?

- Мяркую, цяжка растлумачыць беларускаму народу і перш за ўсё дэмакратычным сілам у краіне, якія цягам многіх гадоў спрабуюць змяніць сітуацыю, каб Беларусь стала больш еўрапейскай. Але факт, што рэжым не змяніўся, а еўрапейскі падыход змяніўся, - гэта, на мой погляд, у нейкім сэнсе прыкмета слабасці еўрапейскай пазіцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму. Я думаю, Лукашэнка - вельмі спрытны палітык, які балансуе паміж Расеяй і Еўразвязам.

Аргументы, якія выкарыстоўваліся еўрапейскімі лідарамі, каб зняць санкцыі, не былі дастаткова моцныя, каб адрасаваць важнае пасланне з нагоды грамадзянскіх свабод, правоў чалавека, палітычных зняволеных і іх рэабілітацыі.

Паколькі я славак, жыхар Еўразвязу, я ведаю, якая гэта цяжкая дылема - як развіваць стасункі з Еўразвязам. Але зняцце санкцый не адлюстроўвае зменаў у Беларусі, гэта адлюстроўвае змены ў дачыненні паміж Расеяй і яе найбліжэйшымі суседзямі.

- Увосень у Беларусі пройдуць парламенцкія выбары. Калі яны пройдуць па добра вядомым сцэнары і будуць фальсіфікацыі, як мяркуеце, Захад пойдзе на нейкія змены? Або зноў будуць санкцыі?

- Усе выбары, уключаючы прэзідэнцкія у 2010 годзе, якія скончыліся масавымі пратэстамі і збіццём, а таксама турмой для людзей і кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, вось ужо шмат гадоў былі класіфікаваны міжнароднымі назіральнікамі з АБСЕ як не адпаведныя стандартам. Мы нават цяпер можам сказаць пра будучыя парламенцкія выбары, што яны не будуць адпавядаць стандартам. Бо няма роўнай магчымасці для выбарчай кампаніі іншых кандыдатаў.

Чакаю, што канчатковыя заявы еўрапейскіх лідараў і міжнароднай супольнасці будзе вельмі падобная. Магчыма, яны скажуць, што не было збіццё ці арыштаў, але ўсё цяпер пагаджаюцца: гэта будуць выбары, як я іх іранічна называю, «зробленыя ў Беларусі».

- На ваш погляд, Еўропа разумее, што Лукашэнка залежым ад Расеі? Ці ўсё ж такі верыць у яго самастойнасць?

- Еўропа і еўрапейскія лідары не спадзяюцца, што Лукашэнка зменіцца. Натура вашага рэжыму - аўтакратычны сістэма - не мяняецца. Незалежна ад таго, краіна пад санкцыямі або, як цяпер, - без. Гэта ўсё геапалітычныя рэаліі. А па-другое, Еўразвяз слабее. У наступным месяцы ў нас адбудзецца рэферэндум з нагоды выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвязу. Таму цяжка прадбачыць, як праект Еўразвяз будзе эвалюцыянаваць. У перыяд, калі Еўразвяз адчувае цяжкія палітычныя, эканамічныя выпрабаванні, людзі могуць змяняць або спрабаваць змяніць сітуацыю ў іншых краінах. Беларусь - вельмі важная краіна з геапалітычнага пункту гледжання. Гэта краіна паміж Расеяй і Еўразвязам.

Еўразвяз трымае кулакі за Беларусь, але ён не наіўны, каб верыць, што Лукашэнка раптам зменіцца. Людзі не вераць у хуткія змены ў Беларусі. Мы шукаем магчымасцяў, як наладзіць дачыненні з вашай краінай, каб людзі змаглі больш падарожнічаць, моладзь - вучыцца, бізнэсоўцы - рабіць бізнэс.

Усе разумеюць, што Беларусь балансуе і будзе балансаваць паміж Расеяй і Захадам. Ключ - каб краіна была стабільнай і мела сваю ўласную палітычную эвалюцыю, каб стала больш еўрапейскай.

- Ці будзе Захад і надалей падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у Беларусі?

- Адна з найважнейшых мэтаў - гэта дапамагчы незалежным медыя, грамадзянскай супольнасці, моладзі. Канкрэтныя краіны Еўразвязу спрабуюць наладзіць як мага больш стасункаў з вашай краінай. Медыя - адна з найбольш істотных мэтаў, для якой варта чакаць дапамогі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках