28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-служба Лукашэнкі больш не рызыкуе здымаць твары рабочых

42

Пасля знакамітай фатаграфіі з суровымі тварамі працаўнікоў МАЗа на сустрэчы з Лукашэнкам, фатограф дыктатара робіць здымкі працаўнікоў толькі са спіны.

28 траўня Лукашэнка наведвае ЗАТ «Амкадор-Пінск». Разглядаючы фатаграфіі візіту, апублікаваныя на «прэзідэнцкім» сайце і на сайце БелТА, charter97.org заўважыў, што на ўсіх здымках працаўнікі прадпрыемства сфатаграфаваныя са спіны. Фатограф здымае буйным планам твары чыноўнікаў і Лукашэнкі, але вось простыя працаўнікі «Амкадора» павернутыя да нас спіной.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, у пачатку красавіка шырокі рэзананс у СМІ атрымаў артыкул Святланы Калінкінай пасля наведвання Лукашэнкам МАЗа. Журналістка звярнула ўвагу на твары работнікаў прадпрыемства, якія выказвалі далёка не захапленне прамовамі дыктатара.

«Гэта ўжо не тыя, поўныя экстазу, сустрэчы «прэзідэнта», якія былі дзесяць гадоў таму. Калі Лукашэнка вяшчаў, а натоўп ківаў у падтрымку. Калі ён смяшыў - і ўсе дружна смяяліся. Калі ён абяцаў - і яму шчыра верылі. Паглядзіце на гэтыя твары. Суровае зацятае маўчанне. Пры гэтым што ні чалавек - то эмоцыя», - пісала Святлана Калінкіна ў сваім матэрыяле.

Наўрад ці твары работнікаў стратнага «Амкадор-Пінску» былі больш ветлівыя, чым у іх калегаў з МАЗа.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках