28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці затрымалі 20 тон літоўскіх абрыкосаў

6

Санкцыйную садавіну коштам 1,7 мільярда памежнікі канфіскавалі.

Супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела Віцебскай мытні затрымалі партыю персікаў, нектарынаў і абрыкосаў агульнай вагой блізу 20 тон, якая, на думку мытнікаў, незаконна перамяшчалася ў Расейскую Федэрацыю, паведамляе БелаПАН.

Паводле матэрыялаў Віцебскай мытні, пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства паблізу ад беларуска-расійскай мяжы быў спынены грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам Schmitz. Паводле пададзеных мытнікам дакументаў, тавар накіроўваўся з Літвы ў адрас беларускага суб'екта гаспадарання ў Віцебску. Аднак з якіх прычын транспартны сродак знаходзіўся паблізу мяжы з Расеяй, кіроўца растлумачыць адмовіўся, сцвярджаюць мытнікі. Пададзеныя дакументы на перавозку мытнікі палічылі несапраўднымі.

Акрамя таго, паўпрычэп з партыяй садавіны з'яўляўся транспартным сродкам міжнароднай перавозкі, якая, паводле дакументаў, ужо была скончана, незаконна выкарыстоўваўся ва ўнутранай перавозцы па тэрыторыі «мытнага саюзу».

У адпаведнасці з заканадаўствам тавар і паўпрычэп канфіскаваныя, іх агульны кошт склаў блізу 1,7 млрд беларускіх рублёў. Паводле гэтага факту Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках