24 красавiка 2024, Серада, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства інфармацыі блакуе сайт ПЦ «Вясна»

8
Міністэрства інфармацыі блакуе сайт ПЦ «Вясна»

Наведвальнікі сайта spring96.org, якія працуюць у дзяржустановах, з сённяшняга дня не могуць адкрыць інтэрнэт-старонку.

Наведвальнікі сайта spring96.org, якія працуюць у дзяржаўных установах, з сённяшняга дня не могуць адкрыць інфармацыйны рэсурс Праваабарончага цэнтра «Вясна». На маніторы адразу ўзнікае надпіс: «Рэсурс заблакаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам РБ».

Хутчэй за ўсё, сайт «Вясны» з 27 траўня чарговым разам занесены ў спіс абмежаванага доступу для карыстальнікаў у дзяржаўных установах, установах адукацыі і культуры і заблакаваны некаторымі правайдэрамі.

Летась з 1 студзеня ў Беларусі ўвайшоў у дзеянне дапоўнены Закон аб сродках масавай інфармацыі, згодна з якім інтэрнэт-сайты могуць быць заблакаваныя пры размяшчэнні неналежнай інфармацыі. Гэтая працэдура прадугледжвае папярэдняе вынясенне двух папярэджанняў, аднак на пастанову Міністэрства інфармацыі доступ можа быць абмежаваны і за аднаразовае парушэнне заканадаўства.

Прычым прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі не агалошваюць спісы сайтаў, доступ да якіх абмежаваны, і не называюць прычыны іх блакавання.

Для абыходу цэнзуры ў інтэрнэце карыстальнікі могуць выкарыстоўваць магчымасць доступу да заблакаваных рэсурсаў праз іншыя дазволеныя рэсурсы.

Сайт charter97.org просіць сваіх чытачоў, распавесці, як ідуць справы з адкрыццём нашай старонкі ў дзяржустановах. Інфармацыю пакідайце ў каментарах да гэтага матэрыялу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках