24 красавiка 2024, Серада, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчоткіна: Вы ўважаеце за нармальнае, што журналісты пішуць аб маёй кватэры?

161
Шчоткіна: Вы ўважаеце за нармальнае, што журналісты пішуць аб маёй кватэры?
Мар'яна Шчоткіна

Чыноўніца ўважае за няправільнае даваць справаздачу перад грамадствам аб сваіх даходах і маёмасці.

Як правіла, пасяджэнні беларускіх «парламента» і ўрада праходзяць без сварак і спрэчак. Аднак сёння ў час супольнага пасяджэння абедзвюх «палат нацыянальнага сходу» адбылося нешта падобнае на сварку.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна палічыла, што адно з пытанняў «дэпутата» Вольгі Палітыкі на адрас ўрада з'яўляецца абразлівым, пасля чаго «дэпутат» прынесла прабачэнні, піша naviny.by.

Палітыка, спасылаючыся на скаргі выбаршчыкаў, спытала ў першага намесніка міністра юстыцыі Валерыя Кулакоўскага, як у міністэрстве ставяцца да сітуацыі, калі ў працэсе рэгістрацыі ўнітарных прадпрыемстваў некаторыя ўласнікі, карыстаючыся тым, што рэгістрацыя адбываецца паводле заяўнага прынцыпу, паказваюць фіктыўныя адрасы, пасля чаго грамадзянам, якія пражываюць там, прыходзяць паведамленні аб выплаце падаткаў. Такую сітуацыю развязаць, адзначыла дэпутат, можна толькі праз суд.

«Калі вы не ўважаеце гэта за праблему, тады апублікуйце свой адрас, каб хто заўгодна мог выкарыстаць яго для гэтых мэтаў, і паглядзім, ці лёгка вам дасца паход па судах», - заявіла Палітыка, звяртаючыся да намесніка міністра.

На гэтую рэпліку Кулакоўскі адказваць не стаў, аднак слова ўзяла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

«Ёсць такое паняцце, як карэктнасць. Вольга Сяргееўна, пры ўсёй павазе, вы пакрыўдзілі ўвесь урад», - заявіла яна, звяртаючыся да дэпутата.

Шчоткіна адзначыла, што нехта з апанентаў улады даўно даведаўся аб яе месцы пражывання. «Яно апублікаванае, і нават многія журналісты ўжо вылічылі, якая ў мяне кватэра, колькі я плачу за камунальныя паслугі. Вы ўважаеце гэта за норму?» - дадала яна.

Не ведаем, як дэпутат Вольга Палітыка, а мы ўважаем за норму, калі чыноўнікі высокага рангу даюць справаздачу перад дзяржавай і грамадствам аб сваіх даходах і наяўнай маёмасці, а не хаваюць яе.

Хоць нашы чыноўнікі асабліва і не хаваюць. Усім вядома, што многія цяперашнія і былыя прадстаўнікі вертыкалі сёння жывуць у элітным катэджным пасёлку ў Вяснянцы. Напрыклад, у Мар’яны Шчоткінай там таксама ёсць пляц і двухпавярховы дом з гаражом - гэтую нерухомасць рыэлтары ацэньваюць у мільён даляраў.

P.S. Дэпутат Вольга Палітыка пасля рэмаркі з боку Шчоткінай прынесла ж такі прабачэнні намесніку міністра юстыцыі Кулакоўскаму. Выбары ж хутка!

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках