24 красавiка 2024, Серада, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вытворцы «стрымліваюць» рост коштаў прадуктаў праз памяншаныя пакаванні

48

Усё часцей у крамах можна сустрэць прадукты харчавання, вага якіх здаецца не зусім стандартнай.

Беларускія крамы ахапіла эпідэмія нестандартных пакаванняў. Яшчэ некалькі гадоў таму малако прадавалі ў літровых пакетах, згушчанае малако - у 400-грамовых банках, а шакалад - 100-грамовымі пліткамі.

У траўні 2016 года ўсе інакш. Перад купляй трэба абавязкова праверыць, колькі важыць абраны прадукт. Малака хутчэй за ўсё будзе 950 мілілітраў, а не літр. Шакаладу - 90 грамаў замест паўнавартасных 100. «Зараза» дабралася нават да зубной пасты і піва - замест звыклай 1,5 літроўкі можна выпадкова ўхапіць бутэльку аб'ёмам 1,4 літра. Выглядае так жа, каштуе столькі ж. Але на 100 грамаў бурштынавага напою менш. Непрыемная дробязь...

Журналісты «Еўрарадыё» затэлефанавалі на прадпрыемствы, прадукцыю якіх знайшлі ў паменшанай упакоўцы. Анастасія, спецыялістка ў развіцці новай прадукцыі кампаніі, якая ў Беларусі выпускае малочную прадукцыю пад брэндам «Прастаквашына», распавядае, што ўпакоўку паменшыў...рост коштаў малака:

«Гэта з'ява звязаная нават не з развіццём прадукту і не з самім прадуктам. Яе можна сустрэць ужо даволі даўно і амаль ва ўсіх вытворцаў. Інгрэдыенты самі па сабе даражэюць. І не так павольна, як хацелася б. Таму вытворцы дазваляюць сабе такія змены ў тых межах і лімітах, у якіх магчыма».

Анастасія кажа, што ў Беларусі мода на ледзь меншую, чым звычайна, ўпакоўку прыйшла з Еўропы. Маўляў, там такія хітрыкі працуюць ужо даўно. Вось і да нас дабраліся.

Журналісты спрабавалі пагаварыць пра 0,95-літровых пакетах соку і 90-грамовых плітках шакаладу з іншымі вытворцамі. Марная справа. Размовы не атрымліваецца, маркетолагі і намеснікі дырэктараў хаваюцца за словазлучэннем «камерцыйная таямніца». Супрацоўнікі ніжэйшага ўзроўню неафіцыйна распавядаюць, што да ледзь меншых, чым стандартныя, аб'ёмаў вытворцаў прымусіла прыйсці падзенне курсу рубля двухгадовай даўнасці. Маўляў, цяпер нават замежныя вытворцы для Беларусі робяць спецыяльныя партыі паменшаных шакаладак і ёгуртаў. Каб людзі коштаў не палохаліся.

Ці законна ўсё гэта? Выбіраючы тавар на прылаўку, мы часта глядзім толькі на кошт і не шукаем на ўпакоўцы інфармацыю аб аб'ёме або вазе. А ўжо дома бываем непрыемна здзіўленыя. У Менскім таварыстве спажыўцоў распавялі, што вытворца абавязаны паказаць фактычны аб'ём і вага тавару на пакаванні. А якімі яны будуць - вызначае толькі ён. У сваю чаргу, прадавец на цэнніках можа пазначаць кошт адзінкі масы, а можа - адзінкі тавару.

Таму ўсё законна. І калі хочаце ведаць, колькі насамрэч плаціце за літр малака, трэба хадзіць па набыткі з калькулятарам у кішэні.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках